Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Доигрались

Автор Брат Alexa (Илья), 12 мая 2005, 00:07:29

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Брат Alexa (Илья)

http://www.charter97.org/rus/news/2005/05/11/pesniary

Добавил Олег Верещагин

Арестован бывший директор ансамбля «Песняры»
15:33, 11/05/2005
   
В Минске накануне 9 мая был арестован бывший директор государственного ансамбля «Песняры», солист Валерий Скороженок. Об этом пресс-центру Хартии'97 стало известно из осведомленных источников. По имеющейся информации, бывшего директора «Песняров» арестовали за крупные финансовые растраты.

Напомним, что назначение руководителем «Песняров» Валерия Скороженка привело к распаду ансамбля. Творческий кризис в «Песнярах» начался еще при Владимире Мулявине. Новых альбомов не появлялось, зато регулярно происходили скандалы с расколами в коллективе, с претензиями на адресную государственную поддержку, с взаимными жалобами. Еще больше противоречий появилось, когда Мулявина не стало. Когда министерство культуры назначило руководителем песняровского хозяйства вокалиста Валерия Скороженка (в «Песняры», кстати, он пришел последним).

О Валерии Скороженке сотрудники «Песняров» отзывались нелестно и подозревали, что на них давит «кто-то сверху». «Человек без образования, без авторитета, ни одного дня не работал на посту руководителя», -- говорили они о своем новом руководителе еще в сентябре 2003 года.

«Ситуация критическая. Весь коллектив высказался против этого назначения. Скороженок - ничего не значащая фигура. Он уже полгода как не работает в ансамбле, а только числится. Но за ним стоят люди, которые заинтересованы в развале коллектива. Им нужен только бренд «Песняры», а сам коллектив только мешает», -- говорил в интервью «Белорусской газете» солист ансамбля Леонид Борткевич.

Вскоре после прихода Скороженка многие сотрудники прославленного коллектива уволились. Легендарный коллектив существует ныне в трех вариантах: группа "Белорусские песняры", ансамбль "Песняры" под управлением Леонида Борткевича и Белорусский государственный ансамбль "Песняры" (до недавнего времени под управлением Валерия Скороженка).


Хартыя'97

Arkady

#1
Я так толком не понял, за что Скорожонка арестовали. Хоть бы намек...
"...за крупные финансовые растраты..." Что за чушь? А кто же позволил ему их произвести. Что в государственном учреждении нет главного бухгалтера, который несет ответственность за финансовые манипуляции и, в том числе, за финансовые нарушения? А его не арестовали?

padbiarez

Маладзец Ільля! Апярэдзіў з навіной! Але хто растлумачыць: што можно скрасьці ў бюджэтнай арганізацыі? Дырэктарскае крэсла? Нешта тут нячыста, гульні нейкія...:neshali:

Олег Верещагин

Если вы находите интересную информацию, статьи, публикации, рекомендую копировать текст сюда (с указанием ссылки на источник), т.к. оригинал могут изменить, удалить, или изменить ссылку.

Брат Alexa (Илья)

Олег ! Благодарен тебе за советы,только со временем тяжело,да и название темы оставляй за автором.

Антон Петрович

Нормально! Значитца, Борткевич и Свечкин в России без всяких на то юридических прав будут "рубить капусту", а Скороженок практически ни за что в Беларуси арестован! Когда Лученок начал мутить воду, я и тогда говорил о том, что у наших двух стран до одури разные законы, ну а теперь... У меня нет слов!
Песняры - forewer...

Олег Верещагин

Цитироватьавтор оригинала Брат Alexa (Илья)
Олег ! Благодарен тебе за советы,только со временем тяжело,да и название темы оставляй за автором.
Со временем? Два щелчка мыши. Название темы осталось за автором (в первом сообщении). А для удобства навигации глобальное название переименовано.

Брат Alexa (Илья)

Все знает - и про щелчки,и про глобальные названия,и про время.Молодец. :deer:

Fed

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2005/05/2f9e813c-6773-4cce-96d1-19ece844f817.html

Дырэктар "Песьняроў" Вячаслаў Шарапаў: "Дойдзе да таго, што Скаражонка зробяць "вязьнем сумленьня".  Ігар Карней, Менск  Сёньня на некаторых інтэрнэт-сайтах зьвілася інфармацыя пра арышт саліста ансамблю "Песьняры" Валерыя Скаражонка. Спасылаючыся на кампэтэнтныя крыніцы, сьцьвярджалася, што Скаражонак затрыманы за "буйныя фінансавыя растраты". У "Песьнярах" падобную інфармацыю называюць лухтой, а былыя ўдзельнікі ансамблю кажуць, што падставы да падобных размоваў ёсьць насамрэч.

Сам Валерый Скаражонак на тэлефанаваньні не адказваў. Аднак дырэктар ансамблю "Песьняры" Вячаслаў Шарапаў на просьбу пракамэнтаваць публікацыі, у якіх гаворыцца пра затрыманьне Скаражонка, адказаў так.

(Шарапаў: ) "Няпраўда, канечне. Разумееце, ён перайшоў у салісты, дык цяпер розныя інсінуацыі пайшлі, чаго толькі не напрыдумваюць. Хтосьці проста запускае такую ерунду. Хоць бы яны ўжо не зрабілі яго вязьнем сумленьня. А то яшчэ і такое прыдумаюць".

Валерый Скаражонак ў складзе "Песьняроў" зьявіўся адным з апошніх. Аднак пасьля сьмерці кіраўніка ансамблю Ўладзімера Мулявіна на загад Міністэрства культуры нечакана для многіх менавіта Скаражонак быў прызначаны дырэктарам калектыву. Гэта спрычынілася да гучнага зыходу з ансамблю цэлага шэрагу музыкаў, у выніку чаго склад "Песьняроў" быў цалкам абноўлены. Аднак зусім нядаўна Скаражонак абвясьціў пра тое, што не спраўляецца з тэхнічнай пасадай, ня мае часу на творчасьць, і на загад таго ж Міністэрства культуры быў пераведзены ў салісты. Месца дырэктара заняў Вячаслаў Шарапаў. Тым часам лідэр гурту "Беларускія песьняры" Уладзіслаў Місевіч лічыць, што зыход Скаражонка з дырэктарскай пасады не выпадковы. Паводле Місевіча, Скаражонак насамрэч адзначыўся на глебе фінансавых злоўжываньняў. Уладзіслаў Місевіч перакананы, што арышту Скаражонка перашкаджае магутнае лобі "на самым версе".

(Місевіч:) "Дакладна ведаю, што менавіта за гэта ён быў звольнены з пасады дырэктара і справа была перададзеная на расьсьледаваньне. Таксама ведаю, хто яго лабіраваў, каб выратаваць. І ня толькі яго ўратаваць, але і сваю рэпутацыю – маю на ўвазе тых, хто яго ў "Песьняры" прызначаў. Пэўна, вы здагадваецеся, хто гэта. Я ведаю, што кампэтэнтныя органы настойвалі на сьледстве, але іх стрымлівалі. Але, зноў жа, ведаю: той, хто раскручвае гэтую справу, гэта ўсё так не пакінуў. Чакалі моманту. І калі гэта здарылася, то, прынамсі, гэта магло было здарыцца".

(Карэспандэнт: ) "Фінансавыя растраты" маглі быць?".

(Місевіч: ) "Не "маглі", а былі. Я меў размову са спэцыялістамі, якія блізкія да гэтых колаў, з тымі, хто ўсім гэтым займаўся".

Факт магчымага затрыманьня саліста ансамблю "Песьняры" Валерыя Скаражонка сёньня ў сілавых ведамствах не пацьвердзілі. Толькі зазначылі, што адпаведную інфармацыю можна будзе спраўдзіць у заўтрашніх ведамасных паведамленьнях.
Vita brevis, ars longa

Дима

Солист ансамбля «Песняры» опровергает слухи о своем аресте
14:44, 12/05/2005


Солист Государственного ансамбля "Песняры" Валерий Скорожонок опроверг появившиеся в ряде сетевых СМИ слухи о своем аресте якобы "за крупные финансовые растраты".

Как сообщил БелаПАН Валерий Скорожонок, у него "все в порядке, и ни о каких финансовых растратах речи быть не может". Артист отметил, что подобные слухи выгодно распускать людям, "которые не занимаются творчеством" - "оппонентам с одинаковым брендом".

Говоря о том, почему он ушел с поста директора ансамбля, В.Скорожонок сообщил, что сделал это сознательно, потому что хочет "заниматься творчеством, петь, работать в студии". "Я в первую очередь - артист", - сказал он.

Директор ансамбля "Песняры" Вячеслав Шарапов высказал предположение, что, "очевидно, некоторым людям до сих пор хочется скандалов". Он отметил, что концерты коллектива проходят "на ура", и в ближайшее время состоятся в Гродненской и Витебской областях.
Минск, Белоруссия

Юлия ТЕЛЬТЕВСКАЯ
БелаПАН

Источник http://www.charter97.org/rus/news/2005/05/12/solist

padbiarez

чацьвер, 12 траўня 2005, 13:47
Валеры Скаражонак: "Мяне спрабуюць дыскрэдытаваць людзі, якія незаконна карыстаюцца брэндам "Песьняроў"
 
Ігар Карней, Менск
 
Былы дырэктар "Песьняроў" Валеры Скаражонак абвяргае паведамленьні пра свае праблемы зь міліцыяй. Вакаліст дзяржаўнага ансамблю лічыць, што плёткі пра яго арышт запускаюць апанэнты, якія незаконна карыстаюцца "песьняроўскім" брэндам і якім выгадна дыскрэдытаваць прадаўжальнікаў мулявінскіх традыцыяў.


Тым часам былыя ўдзельнікі "Песьняроў" розных гадоў настойваюць на тым, што Скаражонак нібыта датычны да нямэтавага выдаткаваньня дзяржаўных сродкаў.

У сілавых ведамствах паведамляюць, што ніякай інфармацыі пра затрыманьне вакаліста "Песьняроў" у іх няма. Зрэшты, у гарадзкім упраўленьні ўнутраных справаў дапускаюць, што Скаражонак можа знаходзіцца, прыкладам, пад падпіскай пра нявыезд, аднак пра нейкую справу адносна злоўжываньняў з боку былога дырэктара "Песьняроў" нічога ня ведаюць.

Дзяржаўны куратар "Песьняроў" — Міністэрства культуры. Кіраўнік упраўленьня мастацтваў Міхал Казловіч таксама не валодае зьвесткамі пра магчымыя праблемы свайго падначаленага.

(Казловіч: ) "Такой інфармацыі ў нас няма, ніхто яго не затрымліваў".

(Карэспандэнт: ) "Падобныя чуткі мусіруюцца досыць даўно. Яны беспадстаўныя?"

(Казловіч: ) "Ну, чуткі ёсьць чуткі. Без камэнтароў".

Сёньня мне ўдалося пагаварыць з самім Валерыем Скаражонкам. Ён лічыць, што чуткі пра ягоны арышт распаўсюджваюць былыя калегі, якія падобным чынам нібыта жадаюць дыскрэдытаваць і яго асабіста, і ўвесь дзяржаўны ансамбль.

(Скаражонак: ) "Як толькі я разьвітаўся з пасадай дырэктара "Песьняроў" (бо я ў першую чаргу артыст), усё гэта і папаўзло. Нават здагадваюся адкуль: гэта апанэнты, якія незаконна карыстаюцца нашым брэндам. Усё адтуль, таму што людзі, у якіх вычарпаны творчы патэнцыял, пачынаюць займацца плёткамі".

(Карэспандэнт: ) "Гаварылася, што мелі месца вялікія фінансавыя растраты. Мяркуеце, гэта мэтанакіраваная кампанія супраць вас?"

(Скаражонак: ) "Лухта гэта ўсё. Трэба было проста абліць брудам. Паўтара году таму было гэта ж самае, пры Мулявіну было. Таму зьдзіўляцца не даводзіцца".

Два гады таму рашэньнем міністра культуры Валеры Скаражонак замяніў на пасадзе Ігара Сьвечкіна, які перад тым быў дырэктарам у "Песьнярах" больш за дзесяць гадоў. Яшчэ пры Мулявіну Сьвечкін займаўся фінансавымі пытаньнямі і кажа, што прэтэнзіі з боку кантрольных органаў за нямэтавае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў — звычайная справа.

(Сьвечкін: ) "Я ж не адзін год працаваў у "Песьнярах". Адзінаццаць апошніх гадоў быў побач з Уладзімерам Мулявіным. Гадоў сем наагул у мяне было права подпісу. І ў дадзеным выпадку прычынай маглі быць дзяржаўныя, бюджэтныя сродкі, якія выдаткоўваліся на будаўніцтва студыі. Як прыкладам, пры мне было: студыю гуказапісу даводзілі да ладу, ставілі шклопакеты, ралеты. Гэта былі мэтавыя грошы. Ня выключана, што ў дадзеным выпадку сродкі выдаткоўваліся ня згодна з артыкулам расходаў. Прыйшла праверка, кантрольна-рэвізійнае ўпраўленьне. Можа, ён не разумеў, што гэтыя грошы заўсёды будуць кантраляваць? Праверылі, а там, магчыма, фінансавыя недалікі. Так мне падаецца".

Яшчэ адзін удзельнік "Песьняроў" мулявінскага ўзору, Уладзіслаў Місевіч, сьцьвярджае, што над Скаражонкам "хмары" згушчаліся даўно, і на яго выратаваньне былі кінутыя вельмі сур'ёзныя сілы.

(Місевіч: ) "Яго ратавалі. Ці выратавалі? Ня ведаю. Людзі ў гэтым бралі ўдзел блізкія да "вярхоў", зусім блізкія, канкрэтныя людзі. Абодва бакі прыкладалі намаганьні. І чымсьці гэта павінны было скончыцца".

padbiarez


Boris Bernshteyn

А я то, грешным делом, уже подумал, что Песняров  начали арестовывать...
Нет, всё спокойно в датском королевстве.:shuffle:
Everything is gonna be nothing... but nothing's gonna be OK!

Антон Петрович

Как бы подводя итог темы: сегодня днем получил мессагу от Скорожонка о том, что он действительно на свободе. Валерий назвал эту байку "запоздалой первоапрельской шуткой".
Песняры - forewer...