Текст песниАд прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына; *
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеньнія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам; Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеньнія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят
Бляяньне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы. Жыве зь ім дум маіх сям'я
І сьніць зь ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю. |