Мой родны кутДругое название: Мой родной край Язык текста: белорусский музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш соло: О. Аверин (1997) Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1997) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниМой родны кут, мой ціхі дом,
Дзе у голле дрэў, ав сцены ніў,
Пад сумны спеў буйным крылом
Паўночны вецер звонка біу.
Мой родны кут, - на твой ўспамін
Бушуе кроў, а ў сэрцы гар,
А ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
Урок мяне туманны чар.
Урок мяне туманны чар. І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор
Душа, як птах, пад гоман дум
Ляціць на шлях, дзе песняй бор
Калыша долі нашай сум.
Мой родны кут, цвяцісты луг, -
Пад шумы вольх прыдзе ўначы,
Як ціхі ўздох, мой верны дух
На вечны сон к табе спачыць,
На вечны сон к табе спачыць. Пад ветру шум, пад буры гроз,
Пад гоман хат, хто сэрцам жыў,
Ў вясьняны чад хто ў полі рос,
Той не пакіне родных ніў.
Ў вясьняны чад хто ў полі рос,
Той не пакіне родных ніў. |