Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.
Текст песни
Партызаны,партызаны,
Беларускія сыны,
За няволю,за кайданы,
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
На руінах - папялішчах,
На крывавых іх слядах,
Хай груган іх косці ліча,
На бяседу соваў кліча
баль спраўляць на іх касцях.
Няхай Гітлеру-вампіру
Клююць вочы,смокчуць кроў,
Сыты быў людскім ён жырам ,
П'яны быў крывавым пірам.
Хай жа згіне звер звяроў!
Выразаў ён старцам вочы,
Рэзаў матак і дзяцей,
Ціхай зданню патарочай
Засланяў дні цёмнай ночай.
Хай жа згіне ліхадзей!
Няхай ваша перамога
не пакіне вас нідзе,
не пужае хай трывога.
Ваша чыстая дарога
Да свабоды прывядзе.
Так ад нечысцяў ачысцім
Нашы нівы і лясы,
Фашыстоўскіх псоў панішчым,
І схінуцца,як калісці,
Да вас нашы каласы.