ПАРАД АНСАМБЛЕЙ - Форум

Разное => Всё о музыке => Белорусская музыка => Тема начата: Бозон Хиггса от 02 ноября 2012, 23:29:43

Название: Чо происходит
Отправлено: Бозон Хиггса от 02 ноября 2012, 23:29:43
17 лістапада ў клубе China Town (г. Москва) адбудзецца маладзёвая беларуская вечарына BELARUS Night Party.

Ладная нагода сустрэцца сябрам-беларусам, наладзіць новыя кантакты. Увесь час будуць гучаць лепшыя ўзоры беларускае і замежнае музыкі. У праграме – конкурсы, прызы, нацыянальные песні, танцы... Сустрэчу падтрымае музычны поп-гурт "Разьбітае Сэрца Пацана".

Разьбітае сэрца пацана — беларускі музычны трас-поп калектыў, заснаваны напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў сьценах Унівэрсытэту культуры.

Вылучаецца тым, што піша й выконвае свае песьні на трасянцы.

У асноўным гурт раскрывае ў сваіх песьнях тэму непадзеленага каханьня, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцьця мясцовага вясковага «пацана».

Прыхільна будуць сустрэтыя хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях ці з элементамі нацыянальнага адзення.

Кожнаму гарантуецца чарка і скварка.

Месца сустрэчы: China Town Cafe, Лубянскі праезд 25/12, Масква, Расія.

Пачатак – 17 лістапада а 23 гадзіне, заканчэнне – а 6 гадзіне 18 лістапада.

Уваход: 300 рублёў.
Название: Re: Чо происходит
Отправлено: padbiarez от 04 ноября 2012, 19:16:35
Далёка ня самае цікавае і арыгінальнае, што маецца ў цяперашняй беларускай пап-музыцы. Але... Як каму!
Название: Re: Чо происходит
Отправлено: modest от 07 ноября 2012, 01:28:16
     
      За 300 рублей "чарка і скварка" ...  :confused2
      Надо подумать...  :rolleyes: