Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Яўген Канавалаў

Автор padbiarez, 08 апреля 2011, 12:36:31

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

padbiarez

Сёньня ўначы памёр адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі гітарыст Яўген Канавалаў. Кажуць, у канцы 70-х Мулявін неаднойчы наведваў рэпетыцыі "Алгорітмов"...


КАНАВАЛАЎ ЯЎГЕН (Коновалов Евгений, Kanavalau Jauheniy) – гiтарыст, аранжавальнiк.
Нарадзiўся 22.09.1947 у Гродне, памёр 08.04.2011. Скончыў МРТІ у 1971. Падчас навучання ў iнстытуце, самастойна авалодаўшы гiтарай, увайшоў у склад ансамблю «Алгоритмы». У 1972 выступаў у складзе ансамблю «Гусляры», наступныя два гады iграў у складзе калектыву, якi працаваў у т. зв. «Бiржы» ў часе танцаў. У 1977–78 удзельнiчаў у розных калектывах, пасля чаго адхіліўся ад актыўнай канцэртнай дзейнасцi. У канцы 90-х пачаў выступаць падчас джэм-сесiй у мінскiм «Стар-клубе», удзельнiчаў у паказе некалькiх праграм групы «Князь Мышкин». Пазней заняўся запiсам сольных праграм.
Гастролi: у складзе «Алгоритмов» – выступленнi ў гарадах Расеi, у т.л. Цюменскай вобл. (1966, 1967), краiнах Прыбалтыкi (1967–70), Грузii (1968).
Фестывалi: у складзе «Алгоритмов» – 1 фестываль моладзевай музыкi ў МРТІ (1968).
Узнагароды: у складзе «Алгоритмов» – 1 месца ў конкурсе ансамбляў на фестывалi моладзевай музыкi ў МРТІ (1968).
Дыскаграфiя: аматарскiя запiсы «Алгоритмов», сольныя дэма-альбомы «Параллельный мир №1, 2, 3» (1999–2000), «Коридор зеркал» (2001), «Кривой блюз» (2002), «Новогодний сон» (2002), «Настроение» (2003), «Сумерки» (2005), «Sumerki+» (Інтэрнет-выданне, «Haze», 2008).
Кiно, вiдэа: дакументальны фiльм «Маршрут №13» (рэж. І. Гаско, «Беларусьфiльм», 1968).

На жаль, выкласьці пару трэкаў не атрымалася: памер файлаў большы за дазволены.