Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Песнярам 35 лет!

Автор snare, 01 сентября 2004, 02:21:36

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Олег Аверин

************************
Через 10 минут едем на ТВЦ. Тема сюжета - 35 лет "Песнярам". Я уже и гитарку свою американскую приготовил, надеюсь, дадут в студии попеть. Только забыл спросить, прямая будет трансляция, или нет.
Все ваши слова передам своим (Мисевичу в первую очередь). Спасибо!
********************** Аверин

Татьяна Белова

Олег, ЗДОРОВО!!! Будем смотреть!!!:D
Присоединяюсь к вышенаписанным поздравлениям!!!:D
СЛАВА ЛЮБИМОМУ КОЛЛЕКТИВУ!!!!!!!!!!!!!:D
С ЮБИЛЕЕМ!!!!!!!!!!!!!!!!!:flowers:
Только в книгах есть что-то важное и неуловимое. Я даже не могу выразить, что...

Анатолий Вейценфельд

Хотелось поздравить прежде всего самых первых, отцов-основателей. В пределах доступности, увы, только Демешко и Мисевич.

Позвонил Демешко. Он смеется: "Ну ты же понимаешь, что эта дата условная, ее придумал Яшкин, а на самом деле мы уже пару лет работали вместе. Но за поздравление все равно спасибо!"

Мисевича застал только вернувшимся из поездки в процессе бритья перед съемкой на ТВЦ. Он настроен больше по-рабочему, нежели ностальгически, для него "юбилей" - просто PR-повод.
Передача на ТВЦ,о которой упоминает Олег Аверин, должна выйти завтра утром в программе "Настроение". Если не объявят траур...
:(
Если б судьбу знали заранее...

Олег Петухов


padbiarez

З гэтай нагоды ў нас прайшоў такі вось матэрыял (пардон за некаторыя недакладнасьці, рабіў не я)
"Песьняры" існуюць ужо 35 гадоў
 
Ігар Карней, Менск
 
Сёньня спаўняецца 35 гадоў самаму славутаму музычнаму калектыву Беларусі – ансамблю "Песьняры". За час свайго існаваньня калектыў стаў сапраўднай візытоўкай Беларусі, прапагандуючы беларускую культуру ў сьвеце. Зараз з намі на сувязі, зь якім мы паспрабуем зрабіць невялікі экскурс у мінулае і даведацца пра сёньняшні дзень "Песьняроў".


Найперш: чаму днём нараджэньня "Песьняроў" лічаць менавіта 1 верасьня? Праз столькі гадоў адказаць на гэтае пытаньне досыць цяжка. Нават самі музыкі зараз толькі ўзгадваюць, што адзначаць нараджэньне гурту менавіта 1 верасьня – асабістая ініцыятыва Ўладзімера Мулявіна. Напэўна, гэта зьвязана з тым, што 1 верасьня 1969 году выйшла першая кружэлка "Песьняроў". А ўвогуле музыкі сабраліся разам годам раней і назвалі сябе "Лявонамі".

Зьмена назвы "Лявоны" на "Песьняры" выклікала пэўную блытаніну што да першапачатковага складу гурта – наогул, у гісторыі ансамблю да цяперашняга часу захоўваецца нямала такіх "белых плямаў". Але ўжо сёньня лічыцца, што першы склад гурту быў такім: браты Ўладзімер і Валеры Мулявіны, Уладзіслаў Місевіч, Леанід Тышко, Валеры Яшкін. Праз год да іх далучыліся Лявон Барткевіч, Аляксандар Дзямешка і Чэслаў Паплаўскі. Потым ужо прыйшлі Анатоль Кашапараў, Валянцін Бадзьяраў, іншыя. Мяркую, можна казаць пра некалькі дзесяткаў удзельнікаў ансамблю: паводле нават сьціплых падлікаў, музычныя крытыкі кажуць пра сем складаў ансамблю ў розных варыянтах. Магчыма, сам Мулявін ведаў гэта дакладна, але тыя, хто сёньня грае ў "Песьнярах", у гісторыі калектыву блытаюцца.

Пікам папулярнасьці "Песьняроў" прынята лічыць сярэдзіну 70-х. Тады адбылося і іхнае турнэ ў ЗША. Дарэчы, у нас ёсьць архіўная стужка, на якой нязьменны кіраўнік "Песьняроў", Уладзімер Мулявін, узгадвае пра той час:

(Мулявін: ) "Для нас было вельмі нечакана, што нам прапанавалі такую паездку. Перад гэтым мы прайшлі добрае выпрабаваньне на"Музычным кірмашы" у Канах. Мы атрымалі запрашэньні шмат зь якіх краінаў, уключна і ЗША. Не прайшло і году, як мы наведалі Амэрыку: гэта быў 1976 год, сьнежань. Ужо пасьля першага канцэрту стала зразумела: амэрыканскага слухача ў нашым рэпэртуары хвалююць менавіта народныя песьні, таму мы адрасавалі ім менавіта нашыя клясычныя, народныя творы".

У канцы 80-х "Песьняры" губляюць папулярнасьць: канец "халоднай вайны" выплюхнуў на прасторы былога СССР вялізную колькасьць іншай музыкі, дагэтуль тутэйшым слухачам малавядомай. Гэта спрычынілася да крызысу ў калектыве, які доўжыўся аж да 1997 году, калі адбыўся скандальны развод былых аднадумцаў. Цяпер "песьнярамі" лічаць сябе найменей тры калектывы. Ад пачатковага складу творчасьцю займаецца толькі Ўладзіслаў Місевіч. Разам зь іншымі ўдзельнікамі ансамблю "Беларускія песьняры" ён рэдка зьяўляецца ў Беларусі й гастралюе пераважна ў Расеі. На "клянаваньне" "Песьняроў" і на тое, што дзяржава не пакідае спадзяваньняў рэанімаваць гурт, паставіўшы загадам міністэрства культуры на чале ансамблю саліста Валерыя Скаражонка, Уладзіслаў Місевіч глядзіць так:

(Місевіч: ) "Нікому не цікава, калі будзе шмат"Песьняроў". Тады трэба згортвацца ўсім. Гаварыць пра нейкія вялікія пэрспэктывы Скаражонка? Нам бы пра свае падумаць. Граюць, ня б'юцца, не крадуць – ужо добра. Знайсьці працу ў Менску – гэта праблема. Але яшчэ невядома, ці захаваюцца для іх цяперашнія ўмовы. Цяпер умовы шыкоўныя. Але гэта будзе цэнтар і, магчыма, ён будзе падзелены паміж "Сябрамі" ды іншымі. Пакуль яны робяць рэпэртуар, а пакуль ня зробяць, гаварыць няма пра што. Раптам гэта будуць не "Песьняры", але пры гэтым выбітны ансамбаль! Няхай, на здароўе – каму ад гэтага горш?".

Напярэдадні я наведаў студыю "Песьняроў" побач з домам, дзе жыў Уладзімер Мулявін. І вось урывак нашай з размовы з Валерыем Скаражонкам.

(Карней: ) "Ваш гастрольны графік – наколькі шчыльны? Наколькі запатрабаваныя "Песьняры" праз 35 гадоў?"

(Скаражонак: ) "Песьняры" запатрабаваныя. І студыйная работа, і ўвогуле шмат працы".

(Карней: ) "Як будуюцца вашыя адносіны з тымі людзьмі, якія сышлі зь "Песьняроў" і якія таксама прэтэндуюць на песьняроўскую шыльду?"

(Скаражонак: ) "З Барткевічам няма ніякіх стасункаў, а зь "Беларускімі песьнярамі" вітаемся. Вось і ўсё. У кожнага свой шлях. Але мы – базавыя пераемнікі Ўладзімера Георгіевіча. І мы маем на гэта ўсе правы".

(Карней: ) "Самыя бліжэйшыя пляны: дзе вас можна пачуць і ўбачыць?"

(Скаражонак: ) "Дажынкі". 16-17 верасьня. Мы выконваем усе дзяржаўныя замовы, прысутнічаем на ўсіх дзяржаўных канцэртах".

(Карней: ) "Іншымі словамі, дзяржаўны графік для вас складае і міністэрства культуры?"

(Скаражонак: ) "Абавязкова".

Як сказаў спадар Скаражонак, юбілейны канцэрт з нагоды 35-годзьдзя ансамблю "Песьняры" павінен адбыцца 14 кастрычніка ў памяшканьні канцэртнай залі "Мінск".

І на заканчэньне: па некаторых зьвестках, Ігар Сьвечкін таксама сабраў калектыў на аснове звольненых ад Барткевіча і ледзь таксама не пад назвай "Песьняры".

Владимир Заставный

Присоединяюсь к поздравлениям.

ПЕСНЯРЫ были, есть и будут всегда!
Жизнь прекрасна и удивительна во всех её проявлениях...

Круляушчызна

Посморел ссылку - КРУТО!!!

Это наш отец Георгий, который в форуме участвует?

Nutty

Именно тот самый. Он где-то упоминал, что собирается это сделать на 35-летие :super:
Your life is a canvas, the colours are you

padbiarez

Я неяк памыліўся і ў іншым месцы адкрыў такую ж тэму. Можа, сюды перанесьці паведамленьне? Цікавы матэрыял надрукавала ўчора "КП" у Беларусі. гл. адрас http:/kp.belkp.by Ёсьць фота заявы Мулявіна аб прыёме ў філярмонію, фоты Місі і Мулі на рэпетыцыі са сьпіны Кошыка. Са сьвятам!

Татьяна Белова

Да. Отец Георгий обещал. Ещё на belpesniary.ru в гостевой писал об этом! Именно в 35 летие!!!
Только в книгах есть что-то важное и неуловимое. Я даже не могу выразить, что...

Arkady

Happy Birthday, PESNYARY!!!:baby:

отец Георгий

 Добрейшие пожелания.

Олег Верещагин

Цитироватьавтор оригинала oleg
************************
Через 10 минут едем на ТВЦ. Тема сюжета - 35 лет "Песнярам". Я уже и гитарку свою американскую приготовил, надеюсь, дадут в студии попеть. Только забыл спросить, прямая будет трансляция, или нет.
********************** Аверин
Кто смотрел, поделитесь, что было интересного в передаче?

I-330

#28
Я смотрела - в смысле, слушала - мельком, урывками, т.к. дико опаздывала на работу. Началось где-то без десяти семь (утра, соответственно), ну, и длилось минут 10. Пробегая в сборах мимо телевизора, услышала первую фразу ведущей: "Участники ансамбля: Игорь Пеня - засл. артист Белоруссии, Олег Аверин - он на гитаре играет...". На этой фразе я ,не успев затормозить, едва не врезалась в дверной косяк. Что барышня поведала об остальных участниках - не слышала.
Мисевич рассказывал, "как все начиналось". Кажется, Дайнеко - про цикл на стихи Бернса и Паливоду. (в качестве поощрения получив фразу - у вас такая долгая жизнь! есть, что вспомнить!... как-то так прозвучало).
А потом спели "Ты мне вясною прыснiлася".
Больше не помню ничего.
Общее - милое впечатление.

ЗЫ: но что ж БП так везет на ведущих, которые ну просто совсем не в теме!

Анатолий Вейценфельд

Там еще в титрах два раза написали "песняры". И ведущая 2 раза то же самое сказала.
Хотя ей тщательно объяснили, что надо говорить БЕЛОРУССКИЕ. И тем, кто на титрах - тоже написали большими буквами на бумажке и подчеркнули - БЕЛОРУССКИЕ.
Ну, что теперь удивляться...
Ну да, так у нас на ТВ работают...
Если б судьбу знали заранее...