Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Даты, людзі і песні

Автор Viewer, 18 сентября 2007, 00:57:11

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Viewer

Запіс будзе :). Пастараюся зрабіць заўтра.

Viewer

Сёння, 30 верасня, па-першае 45-гадовы юбілей кампазітара Уладзіміра Карызны — сына вядомага беларускага паэта Уладзіміра Карызны. Сумесна яны напісалі нямала песень, хоць былі ва Уладзіміра Карызны-малодшага песні і на словы іншых аўтараў. Прапаную паслухаць некалькі песень гэтага «сямейнага аўтарскага дуэта» ў выкананні Валерыя Дайнэкі, Сяргея Герасімава, Якава Навуменкі і Алены Юрашынай, а таксама салісткі ансамбля «Бяседа» Наталлі Раманскай.
http://shara.by/download/~file=3fb61c23a7b2d65cf7f5c6254333c06e0644299a
Па-другое, сёння споўнілася 76 год народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу. З гэтай нагоды прапаную вашай увазе шэраг песень на яго вершы, напісаных Эдуардам Ханком, Ігарам Лучанком, Эдуардам Агароднікам і Мікалаем Сацурам, у выкананні ансамбля «Сябры», а таксама Наталлі Бярнацкай.
http://shara.by/download/~file=e2ece9818143a3d41463803619f325302c8c99c7
Вось ці ведае хто што-небудзь пра Наталлю Бярнацкую? Якія хоць былі часавыя рамкі яе творчай дзейнасці? Мне яна па запісах вельмі падабалася. У першую чаргу, апрача рэпертуару, сваім даволі адметным голасам. Хацелася б ведаць пра яе больш.
Дарэчы, на гэты верш Ніла Гілевіча, песню на які спявае Наталля Бярнацкая, была напісана і другая песня, мабыць больш вядомая, — «Клёны-ясені» на музыку Уладзіміра Будніка. Выконвала яе Надзея Мікуліч. Абедзве, на мой погляд, атрымаліся добрыя, хоць і ў зусім розных стылях, і нават вобразы лірычных гераінь пры іх праслухоўванні ўзнікаюць трошкі розныя.
Таксама хачу звярнуць вашу ўвагу і на выкладзены варыянт песні «Вы шуміце, бярозы». Гэтая дужа вядомая песня неаднаразова выдавалася — і на пласцінках, і ў магнітаальбомах, і на кампакт-дысках, — але ўсюды я сутыкаўся з іншым варыянтам запісу. З другога боку, па Беларускім радыё ў 1990-я гады даводзілася чуць толькі такі варыянт, як я выклаў. У сувязі з гэтым я нават думаў, што той варыянт, які прысутнічаў у магнітаальбомах і на кампакт-дысках, — гэта пазнейшая перапеўка. Але потым высветліў, што і на пласцінцы «Вы шуміце, бярозы» 1985 года выдання было тое самае. Таму вельмі цікава, што ж гэта за варыянт, які заўсёды гучаў па радыё, і калі ён быў запісаны.

padbiarez

Натальля Бярнацкая актыўна выступала недзе ад самага канца 70-х да канца 80-х, часта пісалася на ТБ. Потым, наколькі мне вядома, выйшла за нейкага замежніка і зьехала разам зь ім. Канцы яе можна адшукаць хіба праз Люду Палкоўнікаву (тэлерадыёкампанія "МІР")

Viewer

Дзякуй за інфармацыю.
Наталля Бярнацкая яшчэ аднойчы «ўсплыла» на тэлебачанні ў канцы дзевяностых. У перадачы «Прэм'ера песні» гучала ў яе выкананні песня «Начны вакзал» Валерыя Іванова на словы Уладзіміра Мазго. Гэта быў адзіны раз, калі я бачыў Н. Бярнацкую па тэлебачанні.
Песня «Начны вакзал» па ідэі павінна была быць новай, і сапраўды да таго я яе ніколі не чуў, але разам з тым інструментальнае суправаджэнне ў ёй было даволі нехарактэрнае для канца дзевяностых, а нагадвала хутчэй васьмідзесятыя гады: там было многа «жывых» інструментаў. Таму я не выключаю, што гэта яны такім чынам вырашылі даць «другое жыццё» старой песні з рэпертуару ці то самой Н. Бярнацкай, ці то каго іншага — а Н. Бярнацкая ў такім выпадку перазапісала яе пад старую фанаграму. Але ўсё гэта, на жаль, толькі домыслы...

Viewer

#19
Сёння — дзень нараджэння беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Праўда, нарадзілася яна ў 1913 годзе, а не ў 1911, як я памылкова ўказаў на «Shara.by». Ну, усё роўна, як можна бачыць, жыццё пражыла доўгае. І след пакінула варты — вершы для дарослых і дзяцей, пераклады, а таксама шэраг добрых песень.
Многа песень на яе вершы было напісана яшчэ ў 1950—1960-я гады, і ў запісах іх цяпер адшукаць, канечне, складана... А цікава было б пачуць.
На верш Эдзі Агняцвет Уладзімірам Мулявіным была напісана адна з песень цыкла «Праз усю вайну» — «Міша Камінскі».
Ніжэй прапануецца некалькі песень Юрыя Семянякі, Ганны Казловай і Уладзіміра Сарокіна.
«Я тужыць не стану па табе» — практычна, можна сказаць, раманс, а не эстрадная песня. Цікава, што ёсць на гэты тэкст і пазнейшая песня ў выкананні Уладзіміра Васільева, ужо ў тыпова эстраднай манеры. Наколькі магу меркаваць, там іншы аўтар музыкі, а хто — не ведаю.
У васьмідзесятыя гады на савецкай эстрадзе была даволі актуальнай антываенная тэматыка. Звязана гэта было, як вядома, з тагачасным міжнародным становішчам. Шмат добрых антываенных песень з'явілася ў тыя часы, і «Трывога аб міры» — адна з іх. Наогул, і па тэматыцы, і па аранжыроўцы, і па стылістыцы песня вельмі характэрная для васьмідзесятых, я такія абажаю :).
Апошнія дзве песні — першай паловы дзевяностых гадоў. Зноў-такі, «Фестываль» даволі характэрная для таго перыяду.
http://shara.by/download/~file=6f4e62663d7fc2e79e154fe437b143d1b6992ed3

Viewer

Хачу павіншаваць усіх з сённяшнім святам — Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Магчыма, некага зацікавіць невялікая падборка песень адпаведнай тэматыкі — музычных помнікаў той эпохі. Сярод іх ёсць і адна песня беларускіх аўтараў — Мікалая Сацуры на словы Леаніда Пранчака. Вядома, што Леанід Пранчак пачынаў свой творчы шлях, працуючы ў камсамольскіх структурах, а таму і шэраг яго першых песень быў прысвечаны менавіта камсамольскай і будатрадаўскай тэматыцы.
http://shara.by/download/~file=67654bef838165c3fed3d95a615309b5f8d8d008