Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

“Песняры” на тысячагоддзі ў белым і чорным" ("Культура", № 52 - 2008)

Автор gansales, 12 января 2009, 23:59:51

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

gansales

"Песняры" на тысячагоддзі ў белым і чорным
Стэрэатып: Інтэрнет — сусветная сметніца. У чарговы раз пераконваюся ў зваротным: гэта і сусветная скарбніца. Блукаючы па веб-прасторы, натрапіў на дужа нестандартныя фотаздымкі "Песняроў" 1972 і 1974 гадоў. Праз электронную пошту пазнаёміўся з уладальнікам архіва Юрыем Скварцовым — у сярэдзіне 1970-х — віцебскім школьнікам, цяпер — намеснікам тэхнічнага дырэктара буйной расійскай авіяцыйнай кампаніі. Паколькі не было магчымасці сустрэцца асабіста (Юрый жыве ды працуе ў падмаскоўным Жукоўскім), некалькі тыдняў доўжылася наша з ім віртуальная перапіска, у якой, апроч гісторыі здымкаў, выявілася паўдзесятка прызабытых твораў з рэпертуару "Песняроў".

"...Зязюленька" з пераборам Мулявіна
Юрый Скварцоў прызнаецца, што "Лявонамі" напрыканцы 1960-х захапіў старэйшы брат. Захоплена апавядаў ён пра тое, што "Дэлайла" гучыць у іх ці не лепш, як у Тома Джонса, зачароўвалі "Мая гітара" і "Абладзі-аблада", яскравыя абыгрыванні эпізодаў Аляксандрам Дзямешкам і ў жартаўлівай "Было ў цешчы сямёра зяцёў", і ў сур'ёзных песнях. А першае, што пачуў і сапраўды здзівіўся, — "Ты мне вясною прыснілася" на маленькай гібкай пласцінцы эстраднага рэвю "Лявоніха".
Я наведаў першы ў жыцці канцэрт "Песняроў", тады ўжо лаўрэатаў ІV Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Выступленне вяла Лідзія Кармальская, якая, дарэчы, выконвала адну песню — "Ой, не кукуй, зязюленька, рана". Пад ейны мастацкі свіст спачатку падключаўся бас Леаніда Тышко, затым — уступаў ансамбль, дзе Уладзімір Мулявін граў прыгожым пераборам. Адзін куплет пасярод песні "Песняры" выканалі шматгалосым спевам, рэфрэнам ішоў пройгрыш на духавых, так бы мовіць, у іспанскім стылі. "Больш гэтай песні чуць не даводзілася", — прызнаецца Юрый.

"Шведка", "полька" і "бітлы"
Дарэчы, згадваючы першыя канцэрты "Песняроў" пасля лаўрэацтва на конкурсе артыстаў эстрады ў горадзе над Дзвіной, Юрый прыгадаў інструменты і апаратуру таго часу: "На голасе — венгерскі "BEAG", інструменты ж уяўлялі нешта дужа змяшанае, уключаючы "Regent-30" і сур'ёзны замежны лямпавы апарат на басе з высокай калонкай, па якой Леанід Тышко, не абарочваючыся, пару разоў біў "шведкай", калі ненадзейная тэхніка спрабавала "вырубіцца". Запомнілася зусім несавецкая гітара з двума гуказдымальнікамі ў Валерыя Мулявіна — яна "сыграла ролю" ў фільме-канцэрце "Песняры" Уладзіміра Арлова 1971 г.
Была і "Арфей-скрыпка" ў Леаніда Тышко. Стыль, у адрозненне ад эклектычнага набору інструментаў, аказаўся вытрыманы: сінія пінжакі з лаўрэацкімі значкамі, ільняныя штаны з калашынамі-"дудачкамі".
І яшчэ адзін цікавы факт пра серыю канцэртаў "Песняроў" 1970-га. "На першы канцэрт яны выйшлі з нармальнымі прычоскамі — нават конкурс артыстаў эстрады не змяніў ім імідж,— а вось праз пару дзён музыканты былі як адзін пастрыжаны пад аднатыпныя "полькі" ды "канадкі". Падаецца,— згадвае віцебскі прыхільнік ансамбля, — усе рабілі выгляд, нібы так яно і было. Вось толькі Аляксандр Дзямешка ўвесь час барабаннымі палачкамі настойліва папраўляў тое, што засталося ад шыкоўнага чуба".
Што было ў рэпертуары ансамбля? Распачыналі выступленні песняй "Белая Русь ты мая", гучалі нумары з конкурсу артыстаў эстрады: "Ты мне вясною прыснілася", "Ой, рана на Івана", "Хатынь", выканалі "Расцвела сирень". Праспявалі "Касіў Ясь канюшыну", "Скрыпяць мае лапці", біг-біт у якіх пасля "здымалі" самадзейныя ВІА горада. Завяршаўся канцэрт творам "Бывайце здаровы!". "Была таксама песня "Трубачы", — згадвае Юрый. — Пачуў яе толькі аднойчы — тут, і больш нідзе. У "Трубачах" магутна прагучалі, натуральна, труба ды саксафон. Дужа ўразіла "Цёмная ноч": і голас Мулявіна, і нюансіроўка ў нотах, і, вядома ж, гітара, якая ў той вечар безумоўна дамініравала. Гітарныя ўсплёскі — і тыя, што вокамгненна ўспыхваюць, і тыя, што доўга затухаюць, — гэта, на мой погляд, выключна мулявінская, ні на кога не падобная, манера".
Запомніліся віртуальнаму суразмоўцу карэспандэнта "К" на канцэртах 1970-га словы Валерыя Яшкіна пра тое, што, маўляў, "Бітлз", "Mанкіс", "Ролінг Стоунз" — хлопцы добрыя, але мы пайшлі іншым шляхам". Такім чынам ансамбль адназначна сцвердзіў, што час пераспеваў "бітлоў" у песняроўскім рэпертуары мінуў.

"Балада...", бы з кулямёта

Той канцэрт "Песняроў" "у чорным" адбыўся ў 1972 годзе ў віцебскім ДК мясцовай прамысловасці, дзе сёння месціцца абласная філармонія. Праўда, такія строгія апраткі ў іх былі толькі ў другім аддзяленні: першае прайшло ў ільняных стылізаваных вайскова-сялянскіх строях.
Інструментальнай п'есай, паводле ўспамінаў Юрыя Скварцова, адкрывалі канцэрты ліры Леаніда Барткевіча і Анатоля Кашапарава, услед за імі ўступаў Аляксандр Дзямешка, а ў агульнай музычнай матэрыі "фузіла" гітара лідэра ансамбля. "Прычым гук у Мулявіна ішоў без педаля (яго папросту не было), пальцы працавалі вельмі шпарка, кожная нота, падавалася б, чутная, але інструмент не дамініраваў над іншымі",— прыгадвае Юрый.
У першым аддзяленні гучалі вядомыя народныя песні з рэпертуару ансамбля. Нячутымі на той час былі хіба "Удоль па вулцы ходзіць Ваня" ды "Пасылала баба дзеда". Іх спяваў Уладзімір Мікалаеў, які — на той час "навабранец" калектыву, — мяркуючы па рэакцыі публікі, прыйшоўся даспадобы гледачам. Крыху пазней — у антракце — артыст паказаў сваю неверагодную пластычнасць у пантаміме. "Спадабалася пацяжэлая песня "Стаіць вярба": па-першае, там, мусіць, упершыню ў ансамблі чаргаваліся салісты з куплета ў куплет, а па-другое, гучалі тры дуды, магутная бас-гітара. Жартачкамі Уладзіслава  Місевіча прыйшлася даспадобы "У цёмным лесе", — дзеліцца ўспамінамі віртуальны суразмоўца.
"Была таксама "Балада аб чатырох заложніках". Чароўная сыгранасць гітары Мулявіна і баса Тышко, усяго інструментальнага складу... Уразілі і гітарна-басовы ход, бы з кулямёта, пад які, зрэшты, і спявалася асноўная тэма, і пранізлівы "дэбют" Анатоля Кашапарава ў дыялогу маці і сына.
А калі Мулявін, бы куляю, выдаў: "...Устаньце ўсе бацькі на калені",— мяркую, што ўсталі б і гледачы, калі б не вузкія праходы між радамі. І гэта не жарт", — у адным з электронных лістоў падкрэсліў Юрый Скварцоў.

Які ж "...агарод" без скрыпкі?
Другое аддзяленне віцебскага выступлення ў 1972 годзе было, хутчэй, эстрадным і таму, мусіць, прайшло ў смокінгах. "Зала патрабавала "Нашто бабе агарод", аднак у складзе на той час не было скрыпача, а ў песні ж — сола гэтага інструмента. Затое пасля паездкі ў Чэхаславакію выконвалі падораную (хутчэй, нават "абмененую" на "Александрыну") "Надпіс на дзявярах" Іржы Грамадкі. Яе спяваў Анатоль Кашапараў. Дзякуючы з'яўленню ў "складзе" ўстаноўкі Дзямешкі страбаскопа, які запальваўся ў апагеі твора "Забалела галава", на сцэне ствараўся мультыплікацыйны эфект: Місевіч і Мікалаеў у чорна-белых касцюмах нібы супакойвалі бубнача", — дэтальна апісвае канцэрт Юрый.
Спяваліся "Песнярамі" ў смокінгах і кампазітарскія песні: "Спадчына", "Дразды", "В земле наши корни". "Да 50-годдзя ўтварэння СССР мы падрыхтавалі дзве песні", — прагучала з віцебскай сцэны. Першы твор аказаўся ўжо вядомым "Бярозавым сокам" са стужкі "Міравы хлопец", а другі — грузінская песня "Далуры" (у перакладзе гэта значыць — "Барабаны") Аляксея Мачаварыяні. "Вакальны склад ансамбля дазволіў выканаць гэты магутны твор з уступам у грузінскім стылі на барабанах Аляксандра Дзямешкі.
Эмацыйны шматгалосы запеў амаль усім ансаблем, прыгожыя вершы:
Крепость взять могу любую,
Только сердце ненаглядной
Покорить пока не в силах,
Ла-а-лэ, ла-а-лэ,
Неизвестный герой...
І вось тут уступаў рытмічны вакальны акампанемент: "Дариби-дум, дариби-дам, дариби-дум-дам-дам-дам...", — якi затым шматгалосна паўтараўся рэфрэнам, а Мулявін, Місевіч, Кашапараў і магутны бас Тышко працягвалі:
Сотню крепостей разрушил,
Саблю взявши, рвется в бой...
А ў фінале прагучаў складаны галасавы акорд. Колькі пасля ў нас, школьнікаў, было спрэчак пра гэты апошні акорд у "Далуры"! І пра яшчэ адзін — у "Авэ Марыі", — успамінае суразмоўца.
"Гэта не зара!", або "Шурык, паехалі!"
"Зазвычай па два канцэрты на вечар на працягу трох-чатырох дзён, а то і тыдня, — так выступалі "Песняры" ў Віцебску ў 1972 годзе, — згадвае Юрый Скварцоў. — І мне давялося, як, мусіць, і шмат каму з маіх пагодкаў — аматараў знакамітага калектыву,— пабываць амаль на ўсіх выступленнях". А канцэртаў было багата: у Віцебск, як, бадай, ні ў адзін з іншых абласных цэнтраў рэспублікі, "Песняры" прыязджалі часта. Выступленні — а 18-й ды а 21-й. А ў 1972-м годзе давалі і яшчэ адзін канцэрт — а 16-й.
У Юрыя, як і ў большасці адданых прыхільнікаў ансамбля школьнага ўзросту, трапіць на больш познія канцэрты без білета заставалася толькі адна магчымасць: схавацца за кулісамі ці ў ложы. "Пад час аднаго з такіх пераховаў застаўся ў ложы другога яруса і стаў сведкам рэпетыцыі "Песняроў" (да наступнага канцэрта заставалася хіба хвілін дваццаць).
Працавалі ў той час над народнай "І туды гара, і сюды гара", прычым нават не цалкам, а над асобнымі фрагментамі. Песню якраз развучвалі, бо на серыі віцебскіх канцэртаў яна так і не прагучала. Спачатку спрабавалі вакальны ўступ — то з інструментамі, то без. Мулявін то спяваў, а то слухаў, сыходзячы ў залу. Пасля ўзяліся за фрагмент "Гэта не зара-а-а, дзяўчына мая-а-а" і шмат разоў запар яго прапелі толькі пад барабаны. Мулявін гаварыў мала і вельмі адрывіста, звяртаючыся да Аляксандра Дзямешкі: "Стоп! Спачатку! Шурык... Паехалі!" Астатнія ж стаялі, бы прыкаваныя да мікрафонаў, і не рушылі з месца, пакуль кіраўнік не сказаў: "Скончылі!"
Ужо праз сем-восем хвілін будзённую джынсу змянілі на касцюмы: пачаўся чарговы канцэрт. Мне тады падумалася: у Мулявіна — не пасваволіш!"

Там, дзе сёння — Амфітэатр
На завяршэнне перапіскі пра віцебскія канцэрты Юрый Скварцоў зазначыў: "Той канцэрт, дзе "Песняры" выступаюць у белым, я не наведаў: паступаў у Рыжскае вайсковае авіяцыйнае вучылішча. Але пасля праслухаў яго ў аматарскім запісе (на шчасце, віцебскія прыхільнікі творчасці ансамбля заўжды былі ў першых шэрагах тэхнічнага прагрэсу). А выступленне тое адбылося ў ліпені 1974-га пад час святкавання 1000-годдзя Віцебска. Канцэрт праходзіў у тым яры, на месцы якога сёння стаіць Летні амфітэатр. Сцэна была пабудавана акурат там, дзе размешчаны сучасныя тэнісныя корты. Ад гэтага і атрымалася, што гледачы былі перад ды па-за "Песнярамі". Аснову выступлення склаў "саундтрэк" да стужкі Юрыя Цвяткова "Ясь і Яніна".
І яшчэ. На аўтарства здымкаў не прэтэндую, але ж дакладна памятаю, як друкаваў іх разам з аднакласнікамі ў школьным "Crocus". Ведаю, што плёнка гэтая, знятая аматарам нашага ж узросту, хадзіла паміж прыхільнікамі. Мо праз старонкі "Культуры" атрымаецца высветліць, хто ж зняў "Песняроў" у белым і Чорным на пачатку 1970-х?"
Cяргей ТРАФІЛАЎ
Фота з архіва Юрыя СКВАРЦОВА


[hide]http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2033[/hide]

_________________

Как не вылететь в трубу? Покупай трубу б/у. Те же трубы за меньшие средства.

skvor

#1
Цитата: gansales от 13 января 2009, 02:59:51"Удоль па вулцы ходзіць Ваня"

Тут ошибочка. Эта песня появилась позже, когда появились вот эти костюмы со шляпами, году в 77-м

ППК

Цитировать"Ой, не кукуй, зязюленька, рана". Пад ейны мастацкі свіст спачатку падключаўся бас Леаніда Тышко, затым — уступаў ансамбль, дзе Уладзімір Мулявін граў прыгожым пераборам. Адзін куплет пасярод песні "Песняры" выканалі шматгалосым спевам, рэфрэнам ішоў пройгрыш на духавых, так бы мовіць, у іспанскім стылі. "Больш гэтай песні чуць не даводзілася", — прызнаецца Юрый.
Судя по описанию - эту песню можно включить в перечень песен Песняров. Как думаете?


Ameli

Цитата: gansales от 12 января 2009, 23:59:51"Спадабалася пацяжэлая песня "Стаіць вярба": па-першае, там, мусіць, упершыню ў ансамблі чаргаваліся салісты з куплета ў куплет, а па-другое, гучалі тры дуды
Интересно, кто играл на дудах? Нет ли здесь ошибки? Кто знает, в каких еще аранжировках использовалась дуда и вообще народные инструменты? Я знаю, что окарина звучала в "Беловежской пуще". Очень интересна мне эта тема!

skvor

Цитата: Ameli от 15 января 2009, 00:54:31
Интересно, кто играл на дудах? Нет ли здесь ошибки? Кто знает, в каких еще аранжировках использовалась дуда и вообще народные инструменты? Я знаю, что окарина звучала в "Беловежской пуще". Очень интересна мне эта тема!


В данном случае имелась ввиду полноценная духовая секция, т.е. труба-тромбон-саксофон

Ameli

Ничего себе обобщеньице духовой секции!..  Дуда -- это народный белорусский инструмент, внешне и по звучанию напоминающий волынку. Экзотический с виду. По-моему, насколько я знаю, в "Песнярах" на дуде никто не играл.

Олег Верещагин


skvor

Цитата: Ameli от 15 января 2009, 20:50:09Ничего себе обобщеньице духовой секции!..

Вообще-то в оригинале было так:
Стаiць вярба очень всем понравилась, это ведь наверно в ней тогда впервые солисты чередовались из куплета в куплет. И инструментал в ней уже такой "утяжеленный" - и гитара с басом и три дудки, очень мощно, аппарат (по-моему Richard он назывался) уже позволял.
Для того времени вполне нормальный ВИА-шный жаргон: духовые - дудки. Если кто помнит, тогда вполне нормальным считался вопрос "А кто у них на ионике играет?" Хотя в ансамбле на клавишах мог быть и Weltmeister, и Farfisa, и Matador и даже, извините, Юность.
Сейчас ведь даже дальше пошли и любой копир Xerox называется. Даже глагол "отксерить" никого не удивляет.
Поскольку это никак не официальный репортаж, я думаю не страшно, дудки - они и есть дудки, хоть валторна, хоть кларнет.

orion

Гм, абсолютно верно - мы тоже на репетишнах всегда что флейту, что гобой, что тромбон что "брасс секшн" называли "дудками". Да и многие, думаю, пользуют подобный сленг.
Не любить музыку может лишь морально кастрированный человек.

Ameli

Да я всё понимаю, но одно дело -- дудки (жаргонное, разговорное), а другое -- дуды. Я почему-то поняла буквально :). Вот и переспросила.