Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Поиск песен "Пагоня" и "Слуцкiя ткачыхi"

Автор On the fly, 14 сентября 2007, 17:40:43

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

On the fly

Возможно, кто-нибудь может помочь мне найти песни "Пагоня" и "Слуцкiя ткачыхi". Увы, пока все поиски были безрезультатны.


Viewer

Вырашыў і я падзяліцца сваімі запісамі. Тым больш што яны ў мяне, аказваецца, нават больш якасныя, чым у шаноўнага Алега.
Такім чынам, прапаную вашай увазе чатыры песні з цыкла «Вянок Багдановічу», што ў мяне ёсць, — «Максім і Магдалена», «Вянок», «Слуцкія ткачыхі» і «Пагоня». Усе запісы, наколькі можна меркаваць, студыйныя.
Першыя тры фанаграмы — мае «фірменныя» (запісы з радыёэфіру), чацвёртую я некалькі гадоў назад скачаў з нейкага расійскага веб-вузла.
http://shara.by/download/~file=38d7e5720c561b66830528186824225cc2f7ed4b

Aleksander

#3
Viewer ,нічога сабе! Я ўжо думаў,што і няма студыйнага запісу цыклу,акрамя "Пагоні"...
Дзякуй вялікі.Гэтыя запісы шмат чаго каштуюць.  :friends:
Няма таго, што раньш было...

Олег Верещагин

#4
Viewer, спасибо. Хоть у Ваших записей меньше битрейт (64 kbps), но звучат они действительно чище концертных.
"Пагоня" идентична выложенной ранее "Пагоня (90-е)".

Viewer

І сапраўды, «Пагоню» я туды дарма ўключыў. Проста мне не ўдалося скачаць вашага запісу з «Rapidshare.com», а таму я не змог супаставіць.

On the fly


ППК

ЦитироватьViewer, спасибо. Хоть у Ваших записей меньше битрейт (64 kbps), но звучат они действительно чище концертных.
Вопрос: вы ведь цифровали эти записи? Почему бы было не сохранить в 128? Всё-таки понижение до 64 снижает сильно качество...

Viewer

ППК, якасць там зусім не знізілася (ну, ці знізілася крайне неістотна). Справа ў тым, што гэта ж запісы монафанічныя. Значыць, там 64 кбіт/с ідзе на адзін канал — тое самае, што ў стэрэафанічных запісах з бітрэйтам 128 кбіт/с.
А монафанічныя яны таму, што ў мяне ніколі не было апаратуры для стэрэафанічнага прыёму ў дыяпазоне УКХ. Але гэта, можа, і да лепшага, бо пры стэрэапрыёме горшыя суадносіны сігнал/шум, дый былі б праблемы з балансам стэрэаканалаў і ўсім такім...
А што да захоўвання, то ў сябе я цяпер усё захоўваю ўвогуле без кампрэсіі :).

Олег Верещагин

Цитата: Viewer от 15 сентября 2007, 20:26:00
ППК, якасць там зусім не знізілася (ну, ці знізілася крайне неістотна). Справа ў тым, што гэта ж запісы монафанічныя. Значыць, там 64 кбіт/с ідзе на адзін канал — тое самае, што ў стэрэафанічных запісах з бітрэйтам 128 кбіт/с.
Не совсем так. Как правило стереофонические записи в низких битрейтах (128 кбит/с) сжимаются в режиме Join Stereo, где сохраняется один канал и разница между каналами.

padbiarez

Тут у нас новы тэкст "ходзіць" да "Слуцкіх ткачых":

І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пэрсідзкага ўзору
Партрэт Зянона Пазьняка.  :D

Анатолий Вейценфельд

А у нас ходит другой вариант

"Партрэт Валодзi Пазьняка" :lol:.
Если б судьбу знали заранее...

padbiarez


padbiarez

Сёньня гартаў эмігранцкую газэту "Бацькаўшчына" за 1958 год. Там былі зьмешчана нізка (подборка) вершаў Багдановіча. Былі і "Слуцкія ткачыхі", АЛЕ: 1. назва крыху не такая, мудронае, забытае беларускае слова (не запомніў); 2. прыпіска: апошняя прыжыцьцёвая рэдакцыя; 3. тэкст верша даволі істотна адрозьніваецца ад таго, што гучыць цяпер.
Заўтра перапішу тэкст.

padbiarez

Такі вось тэкст з пазнакай "Апошняя аўтарская рэдакцыя". Зьвярніце ўвагу на назву.

СЛУЦКІЯ ТКАЛЬЛІ

Ім не пабачыць роднай хаты,
Ня ўчуць ім дзетак галасы.
Яны у панскі двор узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Аб шчасьці ўжо забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пэрсыдзкі ткуць яны.
А за сьцяной шляхі у поле,
Шуміць чарэмха ля вакна, --
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцьвіла вясна.
Там так вясёла і прыгожа:
Зіяюць срыбрам ручайкі,
І у зялёных хвалях збожжа
Закрасавалі васількі.
Там шчыры бор шуміць сувора...
Ты тчэш, бязвольная рука,
Заміж пэрсыдзкага вузору
Квяток радзімы васілька.

Яшчэ зьвярну ўвагу на правапіс: гэта -- клясычны (тарашкевіца) беларускі правапіс.