Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

ПЕСНЯРЫ.com

 

Вечаровая, зачарованая...

Автор Ляксандр Рыгоравыч, 28 августа 2006, 21:10:36

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Ляксандр Рыгоравыч

"Народная Воля":
— Дарэчы, на Вашыя вершы напiсана не адна песня. Мабыць, самая вядомая з iх — "Вечаровая, зачарованая", якую Вы прысвяцiлi сваёй жонцы Юлii Якаўлеўне. Аднак цi спявалi Вы калi сваёй жонцы Вашыя вершы-песнi?

Генадзь Бураўкін:
— Як гэта таму-сяму не здасца дзiўным, я ў iнтымных справах дастаткова стрыманы i сарамлiвы. У адносiнах да любiмых людзей я залiшне строгi да слоў. Таму i Юлii сваёй спяваў куды радзей, чым яна таго заслугоўвала. Хай ужо велiкадушна мне даруе...


"Народная Воля":
— У адным з Вашых раннiх вершаў ёсць такiя радкi: "Сёння я незвычайна радасны. Ну, не хлопец — усмешка адна...". А як бы Вы сёння сказалi пра сябе — праз амаль пяцьдзесят год пасля таго, як напiсаўся гэты верш?

Генадзь Бураўкін:
— Сёння я, на жаль, заклапочаны i сумны. Не згiнаюся пад цяжарам гадоў, але i прыкiдвацца маладым i нястомным не збiраюся. З надзеяй гляджу на дзяцей i ўнукаў, вельмi спадзяюся на духоўнае адраджэнне роднай Беларусi. I тайна паўтараю (баючыся, цi маю на гэта права) радкi святога для мяне Янкi Купалы:

Я адплацiў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.

Уносiў гэтым долю
Сваю для ўсiх дабра,
А болей... Што ж там болей
Жадаць ад
песьняра?!.

....

"Народная Воля":
— Лёс падараваў Вам знаёмства i сяброўства з многiмi таленавiтымi i знакамiтымi людзьмi. Каго з iх сёння Вы прыгадваеце добрым словам у першую чаргу?

Генадзь Бураўкін:
— Вось сапраўды, за што я вечна ўдзячны лёсу i Богу, дык за тое, што яны далi мне шчасце быць знаёмым i нават сябраваць з многiмi выдатнымi, таленавiтымi людзьмi. Розныя перыяды былi ў нашых адносiнах, але я ганаруся, што многiя гады быў поблiз з Пятром Клiмуком i Уладзiмiрам Кавалёнкам, Пiменам Панчанкам i Iванам Мележам, Вiктарам Астаф`евым i Андрэем Вазнясенскiм, Радзiмам Гарэцкiм i Уладзiмiрам Платонавым, Уладзiмiрам Мулявiным i Вiктарам Туравым, Дзмiтром Паўлычкам i Раманам Лубкiўскiм, Гаўрылам Вашчанкам i Леанiдам Шчамялёвым, Уладзiмiрам Багамолавым i Валянцiнам Аскоцкiм, Эдуардам Ханком i Iгарам Лучанком, Яраславам Еўдакiмавым i Вiктарам Манаевым, Андрэем Макаёнкам i Аркадзем Куляшовым, Нiлам Гiлевiчам i Уладзiмiрам Някляевым... Асаблiвае месца ў маiм сэрцы i маёй памяцi займаюць Васiль Быкаў, Мiкола Матукоўскi, Рыгор Барадулiн, Валянцiн Болтач, Сяргей Законнiкаў, Вiктар Казько...

http://www.charter97.org/bel/news/2006/08/28/byravkin

Ляксандр Рыгоравыч

Генадзю Бураўкіну – 70 гадоў
Радыё Свабода, Прага

Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну на Віцебшчыне. Ён – аўтар некалькіх дзясяткаў кніг; шмат якія ягоныя вершы пакладзеныя на музыку. Не адно пакаленьне беларусаў памятаюць зь дзяцінства ягоную "Калыханку" ]http://kalychanki.by.com/biblijateka/k-autor.htm]Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980), прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2005).
Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980), прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2005).

P.S. Гэтая Бураўкінская "Калыханка" (другая ад верху) была для нас, беларусаў, як "Спят усталые ігрушкі" для расейцаў.



Eugene MAGALIF

Отличный поэт, умный и хороший человек. Горжусь знакомством с ним и его женой Юлей и рад, что написал на его стихи песни. Одна из них – "Больш табе я не пазваню" – исполнялась/ется разными певцами, причём не только белорусскими.
Дай бог Геннадию Николаевичу счастья!

padbiarez

Жэня, а запіс гэтай песьні дзе-небудзь ёсьць? Калі маеш, адашлі, калі можаш, на адрас belarus@rferl.org