ПЕСНЯРЫ.com - Статья: Кіна!OUT: Фільм "Песьняры" - між перамогай і забаронай (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Добавлено: 14.09.2014
Автор редакции: Олег Верещагин

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Спадчына
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Мы в ВКОНТАКТЕ

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Кіна!OUT: Фільм "Песьняры" - між перамогай і забаронай. - Tuzin.fm, 13.09.2014

На Tuzin.fm глядзім фільм «Песьняры», зьняты ў 1971 годзе рэжысэрам Уладзімерам Арловым. Стужка ў той час сталася для гледачоў такім жа шокам, як запісы «Бітлз».

Фільмаграфія ансамблю «Песьняры» надзвычай багатая. Іх музыка гучыць у вялікай колькасьці мастацкіх, анімацыйных, дакумэнтальных карцінаў, у адзьнятых зборных і сольных імпрэзах, у тэлеперадачах, а яшчэ ў так званых фільмах-канцэртах. Першы зь іх датуецца 1971 годам. Для многіх тагачасных гледачоў фільм, які называўся папросту «Песьняры», стаўся ня меншым шокам, чым запісы «Бітлз».

МАСКВА ДАЛА ДАБРО

Некаторыя відэаздымкі меліся й у прота-»Песьняроў» – ВІА «Лявоны». Але першы маштабны фільм пра мулявінскі ансамбаль зьняў рэжысэр Уладзімер Арлоў. Між іншым, у дэбютнай канцэртнай праграме «Песьняроў» меўся твор на словы Арлова й музыку Грышмана «Трубачы». Аднак аніякіх запісаў гэтае песьні не засталося.

Менавіта «Трубачоў» Мулявін і кампанія выконвалі ў першым туры Ўсесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Тое было ў кастрычніку 1970. Як вядома, «Песьняры» сталі ляўрэатамі конкурсу – то бок, атрымалі афіцыйнае прызнаньне ў Маскве. Таму кіраўніцтва беларускага «Тэлефільму» лёгка пагадзілася зь ідэяй спадара Арлова зафіксаваць маладых музыкаў на стужку.

На фота: рэжысэр Уладзімер Арлоў падчас працы (1971)

ДЛЯ КОЖНАЕ ПЕСЬНІ – СВОЙ ПАВЕРХ

Падрыхтоўчы працэс да здымак распачаўся ўжо ў лістападзе 1970-га, а самі здымкі адбыліся ў студзені 1971 за 10 дзён. У павільёне №2 «Беларусьфільму» была збудаваная сцэна амаль пад столь у выглядзе батлейкі – старадаўняга народнага тэатру лялек. Рэжысэр раскрывае канцэпцыю для чытачоў Tuzin.fm: «Ідэю батлейкі прыдумаў Яўген Ігнацьеў, мастак “Беларусьфільму”. “Райскія” песьні пра каханьне сьпяваліся на верхнім паверсе, сярэдні паверх адводзіўся для побытавых сьпеваў, а ўнізе выконваліся жартоўныя, сатырычныя творы тыпу “Забалела мая галованька”».

Між іншым, «Галованька» – можна сказаць, сольны нумар Алеся Дзямешкі, дзе ён ня толькі салюе на бубнах, але й сьпявае. Пазьней «Галованька» трансфармавалася ў іншую песьню «Чарачка мая» й выйшла на адзіным канцэртным альбоме. Кажучы канкрэтна пра ўдарнае сола Дзямешкі ў фільме, Уладзімер Мулявін зазначаў: «А Шурык наш не квадратамі, ён коламі грае».

МРОЯ ІЛЬВА ДУРАВА

Тлумачэньне, што такое батлейка, даецца на самым пачатку фільму. Эпізод здымаўся ў Музэі тэатральнага мастацтва ў Маскве. У кадры – сапраўдная беларуская аўтэнтычная батлейка. Але (такі ўжо быў бязбожны час) біблейскія Тры Каралі названыя «прадстаўнікамі эксплюататарскіх клясаў». Між іншым, экскурсавода грае жонка расейскага актора Льва Дурава, і ён таксама зьяўляецца ў кадры. Рэжысэр тлумачыць: «Леў Дураў граў наведніка музэю, які гэтай батлейкай зацікавіўся. І калі экскурсія пайшла далей, ён застаўся й пачаў дакранацца да фігурак, а яны быццам ажывалі пад ягонымі рукамі. Уся далейшая дзея - гэта нібыта ягоная мроя…»

Па словах Арлова, «Песьняры» здымаліся ахвотна, апантана й з энтузіязмам. Яны не маглі суцішыцца нават у перапынках. З усіх павільёнаў зьбягаліся людзі, каб паслухаць, як «Песьняры» сьпяваюць паўзабароненых «бітлоў». На заўвагу Арлова наконт таго, што музыкі зрываюць здымачны працэс на «Беларусьфільме», Мулявін адказаў: «Хай граюць, абы не пілі ды ня кралі».

НУМАРЫ-НАВЭЛЫ

Візуальнае вырашэньне кожнае песьні ў фільме-канцэрце «Песьняры» два Ўладзімеры – Арлоў і Мулявін – выдумлялі як асобную навэлу. Так зьявілася брычка, сабраная з барабаннае устаноўкі, характэрная гітарная касавіца, група манэкеншчыцаў і тры сотні сьвечак. Рэжысэр прызнаецца: «Я шмат гадоў ня бачыў гэты фільм. Недзе пяць год таму я яго перагледзеў. Вы ведаеце – ня сорамна! Без кампутара, бязь лічбавых эфэктаў усё было зроблена вельмі цікава. Калі “Купалінку” здымалі, у нас была шкляная падлога, і адначасова запальваліся трыста сьвечак, вакол “Песьняроў” віравалі дзявочыя карагоды, памножаныя й размытыя лінзай».

Фрагмэнты з фільму-канцэрту «Песьняры» 1971 г. дагэтуль цытуюцца на ўсіх тэлеканалах, як толькі заходзіць гаворка пра Мулявіна. Менавіта пасьля гэтае працы за Алесем Дзямешкам замацавалася амплюа камічнага пэрсанажа, а за Лявонам Барткевічам – рамантычнага героя. Яшчэ адна адметнасьць фільму ў тым, што чатыры зь дзесятку прадстаўленых песень верагодна плянаваліся для першага дыску-гіганту «Песьняроў», але ж у яго ня трапілі ды й на міньёнах не выдаваліся: «Галованька», «Купалінка», «Як я ехаў да яе» й «Бывайце здаровы».

«ХЛОПЕЦ» З «СОКАМ»

У тым жа 1971 г. на экраны СССР выйшла спартыўная драма «Міравы хлопец» альбо «Хлопец што трэба». Стужка адразу ж пачынаецца зь песьні ў выкананьні «Песьняроў», што становіцца лейтматывам усяго фільму – «Бярозавы сок». Перамовы з Уладзімерам Мулявіным наконт удзелу ў гэнай карціне адбыліся акурат падчас здымкаў фільму-канцэрту.

Літаральна на наступны дзень там жа на студыі «Беларусьфільму» «Песьняры» запісалі песьню, што потым выратавала іх ад забароны. Бо пасьля канцэрту ў расейскім Волжску ў 1971, дзе здарыўся канфлікт зь мясцовымі тэлевізіёншчыкамі, ансамбаль амаль на год трапіў у «чорны сьпіс» і мог быць расфармаваны. Дарэчы, сам Уладзімер Арлоў зьняўся ў фільме «Міравы хлопец» у ролі замежнага агента. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Фільм «Песьняры» разьмяшчаецца на Tuzin.fm са згоды рэжысэра Ўладзімера Арлова. Фотаздымкі ўзятыя зь яго ж архіву.

На загалоўным фота: “Песьняры” падчас здымак фільму-канцэрту

Віктар Сямашка, Tuzin.fm


"Песьняры" падчас здымак фільму-канцэрту

Рэжысэр Уладзімер Арлоў падчас працы (1971)

Рэжысэр Уладзімер Арлоў падчас працы (1971)

(зьлева направа): Лявон Барткевіч, Валянцін Бадзьяраў, Уладзіслаў Місевіч, Валеры Яшкін

(зьлева направа): Лявон Барткевіч, Валянцін Бадзьяраў, Уладзіслаў Місевіч, Валеры Яшкін

(зьлева направа): Уладзімер Арлоў, Аляксандар Дзямешка, Уладзімер Мулявін

(зьлева направа): Уладзімер Арлоў, Аляксандар Дзямешка, Уладзімер Мулявін

Актор Леў Дураў падчас здымак фільму

Актор Леў Дураў падчас здымак фільму "Песьняры" (1971)

Манекеншчыцы здымаюцца для фільму

Манекеншчыцы здымаюцца для фільму

Уладзімер Арлоў, манекеншчыцы і

Уладзімер Арлоў, манекеншчыцы і "Песьняры"

   

Фильм на Youtube

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение