Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.
Текст песни
Пазнаёміў нас вясною месяц ясны,
Павянчала цудадзейная зара.
Рассыпаю ў сэрцы промні долі шчаснай,
Не канчайся наша юная пара.
Павянчаныя зарою, асвячоныя расою,
Блаславення ў зораў просім мы з табой,
Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной.
Мы ляцім-ляцім дарогаю нябеснай,
Зараніцы палымнеюць пад рукой,
Высцілаем мы яе сардэчнай песняй,
Называем ясназораю вясной.
Зараніцы палыменеюць, асвятляюць нам надзею,
Будзем вечна маладыя мы з табой.
Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной.
Зззяе вечнасць перад намі вечным шляхам,
А навокала нікога – ты і я.
Нехта здзівіцца здалёку: “Што за птахі?
Не пужае іх крутая вышыня”.
А навокала нікога, размаўляем толькі з Богам
Ды з найсамай дзіўнай Боскаю красой.
Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной.
Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной.