Ядлаўцовы лесДругое название: Можжевеловый лес Язык текста: белорусский музыка: Е. Магалиф слова: А. Глобус соло: Л. Борткевич (1987) Правильное название - "Ядлаўцовы лес" (на обложке диска опечатка - "Яблаўцовы"). Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1987) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниНе хапіла слоў – хапае слёз
На матыў адвечнай Песні Песняў.
Што сказаць? Такі ўжо выпаў лёс
Развітацца ў ядлаўцовым лесе. Ты не ўмееш плакаць па начах
У пару бяссонніцы бязбожнай.
Замярзаюць слёзы на вачах.
Хто ж такому гору дапаможа? Прыпеў:
Дружа, дружа, што тут гаварыць?
А каму на гэтым свеце лёгка?
Дык няхай душа мая гарыць,
Іншаму знаходзячы палёгку. Я патрапіў у замкнёны круг,
Плача побач любая дзяўчына,
А навокал ядлаўцовы дуб –
Дымная сінеча прад вачыма. Прыпеў:
Дружа, дружа, што тут гаварыць?
А каму на гэтым свеце лёгка?
Дык няхай душа мая гарыць,
Іншаму знаходзячы палёгку. |