Сялянскія словыДругое название: Крестьянские слова Язык текста: белорусский музыка: Д. Явтухович слова: В. Дунин-Марцинкевич соло: В. Мулявин (1987) Исполнитель: Песняры (1987) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниМне кажуць: “Здзяцінеў! На старасці вершы!”
І стаў вершаплётам у воласці першым.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы. Аддаць свой здабытак (вось дом селяніна)
Нахабны народ усё просіць няспынна.
Давай дапамогу галодным, убогім!
Якая ж карысць нам ад той дапамогі? Прыпеў:
Сялянскія словы! Фі! Як непрыгожа!
Абраза салонаў нам гэта не гожа.
Нашто з мужыком нам патрэбна яднацца?
Служыць абавязан ён нам сваёй працай! Для гэтага грошай не хопіць і часу,
Без грошай не кроку: вось трэба атласу
Купіць на сукенку, вось трэба па густу
Набыць пару тузін батыставых хустак. А футры каштоўныя, шоўк і саеты,
Балы, маскарады, абеды, банкеты.
І ўсё што за год атрымаў – паляцела.
Яшчэ каб нам нэндза чыясьці балела! Прыпеў:
Сялянскія словы! Фі! Як непрыгожа!
Абраза салонаў нам гэта не гожа.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы. Для вас, паны, шкода халопскае мовы,
Для вас, чые мудрыя надта галовы.
Манеры салонаў засвоіўшы ўмела,
Смяюцца з таго, крытыкуючы смела, Што тут адраджаецца на нашых глебах
Чужое да кепскае ўзносяць да неба.
Стары звар’яцеў, што пляце – сам не знае:
Халопскія вершы чытаць прымушае. Прыпеў:
Сялянскія словы! Фі! Як непрыгожа!
Абраза салонаў нам гэта не гожа.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы.
Сялянскія словы. |