Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Фолк-парад

ПЕСНЯРЫ.com

Яндекс.Метрика

 

Песняры в фильмах

Автор Fed, 15 Ноябрь 2003, 18:40:05

« предыдущая тема - следующая тема »

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Вниз

Иван Капсамун

Если можно, разверните хотя бы текст на 90 градусов.
Скопируйте, а потом разворачивайте и читайте...


Вячеслав


Вячеслав

Жанр паэтычнай біяграфіі Купалы выразна ўваасобіўся ў кінафільме В. Дашука «А зязюля кукавала…»  (1972), незвычайнай для свайго часу экраннай паліфаніі…У аснове гэтага вобраза верш Я. Купалы «А зязюля кукавала..», у якім народнае павер»е, і асабістае перажыванне аўтара . Мелодыя «Купалінкі» ў выкананні ансамбля «Песняры» надае дзеянню лірычнае вымярэнне. Вобраз эпохі пералому XIX-- XX стст. ствараецца унікальнай архіўнай кінахронікай. Звычайна яна хутка мільгае на экране як кароткая замалёўка экзатычнага для кінахранікё- раў сялянскага жыцця. Рэжысёр творча працаваў з кінадакументам, на- даўшы яму сімвалічна вобразны сэнс. Ен выкарыстаў рапід (больш зама- руджаны, плаўны рух сялян на экране) і ўзбуйненне іх партрэтаў. У спа- лучэнні са словамі Купалы, яго інтэнсіўнымі, эмацыянальнымі вобразамі хроніка набыла новае вымярэнне. Мужыкі з торбамі, старыя, жанчыны, што павольна рухаліся на экране, сталі пластычным увасабленнем зна- камітых радкоў Купалы «А хто там ідзе?» «Агромністая грамада» стала сімвалічнай выявай беларусаў, якія хочуць «людзьмі звацца».
Сугучным паэтыцы песняра аказаўся мастацкі тэлефільм «Па шчас- це, па сонца» (1971 г., «Тэлефільм», сцэн. М. Стральцоў, В. Раеўскі, рэж. В. Раеўскі). Паэтычны па стылістыцы фільм быў заснаваны на тэатраль- ным спектаклі і пабудаваны па законах тэатральнага відовішча. У аснову сюжэта былі пакладзены фрагменты з «Адвечнай песні» Купалы, вершаў розных гадоў, паэм «Сон на кургане» і «На папасе». Усе яны аб'ядноў- валіся ў цэласнае гукапластычнае відовішча, у якім знітаваны былі пан- таміма, чытанне вершаў артыстамі, якія адначасова ў драматычных сцэ- нах перадавалі ў пластыцы эмацыянальны стан сваіх персанажаў.
Лінію паэтычнай біяграфіі песняра прадоўжыў фільм «Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка» (1998 г., «Белвідэацэнтр», сцэн. А. Хатэнка, рэж. М. Якжэн, апер. Т. Логінава). Рэжысёр М. Якжэн -- паэт-філосаф экрана, яго душы сугучныя «струны жывыя» купалаўскіх твораў. Тэлефільм пабу- даваны як сімфанічная паэма, дзе развіваюцца, перакрыжоўваюцца і ўзбагаючаць адна адну асноўныя тэмы-лейтматывы, пейзажна-лірыч- ная, касмічна-эпічная і біяграфічна-трагічная. Гэта вобраз роднай Баць- каўшчыны, якая ва ўяўленні песняра была вобразам зямнога раю. Экран- ныя краявіды родных мясцін Купалы (Ляўкоў, Акопаў), знятыя Т. Логінавай у ярка-колеравай, мажорнай, сонечнай гаме, нібы выклікаюць у памяці радкі паэта: «Вялікі свет! Не згледзець тых абшараў, // Што прадзеды пакінулі і нам: // Дзе лес, дзе лозы, дзе ляжаць папары, // Дзе рунь абходзіць ужо на хлеб людзям».
Другая лейттэма -- эпічна-легендарная і магутна-касмічная. Яна ідзе ўжо ад паэтыкі твораў Купалы, ад яго магутнага асэнсавання старажыт- ных паданняў-легенд і ад яго ўспрыняцця бездані касмічных сусветаў, по- вязі сузор'яў. Гэта падарожжа яго душы. Паэт-прарок вырастае з Зямлі, нараджаецца з любові. Ён прыпадае да зямлі грудзямі, чэрпае ад яе цяплыню і ўспрымае яе боль. Яго душа імкнецца да неба, да касмічных прастораў, да бездані сузор'яў. Аператар Т. Логінава ў чорна-белай ці карычнева-охрыстай гаме зняла эпічныя пейзажы -- магутныя замшэлыя курганы, абшары «хвоек гонкіх і пахаці чорнай», пустыя дзірваны, бітыя гасцінцы, нібы застылыя ў вечным сне палі. Рытміка бясконцых хвалістых дарог і сцяжынак стварала вобраз пуцявін жыцця паэта. Пачуццямі спа- чування, літасці, міласэрнасці, уласцівымі песняру і яго народу, прасяк- нуты і кадры тэлефільма «Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка», сыграныя ак- цёрамі сцэны, дзе ўзнікаюць сімвалічныя фігуры мужчыны і жанчыны ў ча-
сы гарачага кахання і горкага расставання. Гэта ўвасабленне вобразаў ліра-эпічнай паэмы Я. Купалы «Яна і я» пра сустрэчу песняра-сейбіта з каханай на крыжаваных пуцявінах. Закаханыя існуюць і на зямлі, і ў космасе, на небе, і ў рэальнасці, і ў марах. Гэтая дваістасць рэаль- насці і казкі-ідэалу перададзена ў пластыцы экрана.
Трэцяя лінія-лейтматыў фільма -- рэальная біяграфія паэта. Яна ўва- соблена ў дакументах, іканаграфіі, фотапартрэтах песняра -- ад мала- дых год да апошніх. Кардыяграма жыцця -- ад светлага лірызму мала- досці праз драматычныя падзеі і перажыванні да трагічнага светаўспры- мання апошніх год. Тут амаль няма тэксту, гаворыць больш за ўсё твар паэта. Гаворыць выраз яго глыбокіх, удумлівых вачэй, якія то выпрамень- ваюць святло, то зацягненыя ўнутранай тугой.
«Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка» -- гэта па-сапраўднаму аўтарскі фільм М. Якжэна, у якім паэтыцы літаратурных твораў песняра зной- дзена сугучная танальнасць гукапластычнага тэлевізійнага твора. Гэта своеасаблівая сімфанічная экранная паэма, што аб'ядноўвае матывы паэтычнай спадчыны песняра і яго біяграфію. У фільме спалучаюцца розныя станы душы паэта, увасобленыя ў гукапластычных вобразах. Спалучаюцца розныя сюжэтныя лініі -- касмічна-эпічная, лірычная і біяграфічна-трагічная... Гэта і біяграфія Купалы, і вобраз Бацькаў- шчыны. Вобразы-сімвалы ўвасабляюць паэтычныя матывы паэм «Сон на кургане», «На Куццю», «Адвечная песня». Лейтматыў фільма -- шлях песняра.
Паэмы Я. Купалы ў беларускім кіно па сутнасці сталі неад'емнай часткай мастацкіх структур карцін, знятых як «паэтычная біяграфія» пес- няра. Але ствараліся і самастойныя экранізацыі купалаўскіх паэм. Так, у кінафільме «Магіла льва» (1971 г., сцэн. Ю. Лакербай, рэж. В. Рубін- чык, апер. Ю. Марухін) паэтыка-метафарычна, у сімволіка-ўзвышанай танальнасці была прачытана легенда пра Машэку -- трагічнага злодзея. Фільм ствараўся па матывах аднайменнай паэмы Купалы.
Вельмі цесна звязанымі з фільмамі пра Я. Купалу, створанымі ў жан- ры паэтычнай біяграфіі, і з карцінамі дакументальна-мастацкімі («А зязю- ля кукавала...», «Па шчасце, па сонца», «Знойдзеш Бацькаўшчыну бліз- ка») аказаліся тэлеэкранізацыі паэм Купалы (фільмы «Гусляр» і «На Куц- цю»). У іх асабліва адчуваецца роднасць светаўспрымання, разумення місіі паэта Купалай.
У 1982 г. эксперыментальная студыя «Эфір» Беларускага тэлебачан- ня стварыла відэафільм «Гусляр» (сцэн. і рэж. Б. Бахціяраў) паводле паэ- мы Я. Купалы «Курган». Гэта перанясенне на экран аднайменнага му- зычнага спектакля ансамбля «Песняры». Рок-опера кампазітара I. Лу- чанка пачынаецца на тэлеэкране сімвалічнай карцінай: вузкі прамень сонца асвятляе старонкі кнігі з выявамі кургана і магутнага дуба. У фі- нале дзеяння вялізны сонечны шар паступова схіляецца за гарызонт, цемрай пакрываецца зялёная даліна, ледзьве чарнее сілуэт кургана. Як і ў фільме В. Раеўскага, тут была распрацавана колеравая партытура: сяляне былі ў асноўным зняты ў светла-блакітных танах, а жорсткі князь і яго слугі -- у змрочных, чырвона-чорных. Аўтары імкнуліся ігрою коле-
ру, цесна знітаванай з рытмікай радкоў паэта, эмацыянальнай музычнай драматургіяй спектакля перадаць на экране казачна таямнічы свет купа- лаўскіх вобразаў.
Арыгінальным з'явілася пластычнае вырашэнне: акрамя маляваных заставак у пачатку і фінале -- ніякіх спецыяльных дэкарацый ці сцэнічна- га рэквізіту. Толькі інструменты аркестра, мікрафоны, асвятляльная сту- дыйная апаратура. Але цуда відэатэхнікі -- гульня святла, мантаж буй- ных планаў дазволілі пераасэнсаваць усё гэта ў кантэксце музычнай казкі-легенды. Адкрытая ўмоўнасць дзеяння не перашкаджала ўспры- маць артыстаў славутага ансамбля «Песняры» як герояў купалаўскай паэмы. Аўтары здолелі асацыятыўна паказаць і пышнае застолле ў бе- лакаменных княжацкіх харомах, і чароўны свет прыроды, і курган, і змрочны замак князя, што грозна глядзіць навокал. Гусляр (У. Мулявін) стаў экранным увасабленнем вобраза беларускага песняра. Такім ле- гендарным песняром стаў і ва ўяўленні народа У. Мулявін пасля яго ўходу з жыцця. Князь (А. Кашапараў), Пярун (А. Дзямешка) дзейнічалі ва ўмоўнай сцэнічнай прасторы як у рэальным асяроддзі. Мікрафоны, ды- намікі, знятыя ў асаблівых ракурсах, у светлавой рытміцы на экране ўспры- маліся як вежы замка, станавіліся мурамі крэпасці. Нават сплеценыя рукі, пальцы артыстаў на буйных планах стваралі пластычныя вобразы брамы, цьмяных калідораў, бясконцай анфілады пакояў. Умоўнымі былі і касцюмы, і грым артыстаў. У. Мулявін сыграў не ўзрост Гусляра (у яго не было сівой барады), а нязломнасць яго духу, рашучасць і смеласць, з якімі ён гнеўна кідае гіраўду ў вочы разбэшчанаму князю. У руках яго была гітара, а не старадаўнія гуслі-самагуды. Між тым на экране быў мужны герой, апеты паэтам. Відэатэхніка дапамагла яму набыць рысы эпічнай манументальнасці. Вобраз песняра ўзнікаў як бы з паветра, імкліва набліжаўся да гледача, лунаў у прасторы. Пульсацыя музыкі злі- валася з колеравай мадуляцыяй і рытмам руху камеры. «Гусляр» стаў першай удалай спробай музычна-пластычнага прачытання экранам ку- палаўскай паэзіі. Быў знойдзены адкрыта ўмоўны, спецыфічна тэлевізій- ны стыль дзякуючы арыгінальнаму выкарыстанню відэатэхнікі.
Па паэме Купалы «На Куццю» быў пастаўлены аднайменны мастацкі відэафільм (1982 г., сцэн. Д. Падбярэзскі, рэж. Н. Арцімовіч), які пера- носіў гледача ў Фантастычную атмасферу старадаўняй рамантычнай ле- генды пра з'яўленне на старым замчышчы зданяў -- ценяў герояў. Аўта- ры ўвасобілі на экране фальклорна-паэтычныя матывы, якімі прасякнута паэма Я. Купалы. Відэатэхніка дапамагла ўзнавіць на тэлеэкране залу старадаўняга палаца.
Князь пасылае ў розныя канцы свету трох ганцоў -- увасабленне праўды, дабра і святла. Відэажывапіс з тонкай колеравай градацыяй, з гарманічным спалучэннем тонаў дазволіў аўтарам стварыць рамантыч- ныя вобразы казачных ганцоў, падобных на летуценныя мары. Першы ганец -- вучоны, летапісец, «гэткі светлы быў, як небам сланыя прамен- ні». А. Ткачонак, які выконваў гэтую ролю, быў зняты ў асаблівым пуль- суючым святле. Творча, з фантазіяй было знойдзена колерава-светла- вое вырашэнне вобразаў Другога ганца (арт. А. Жук), які быў «як гром
з жывымі перунамі», і Трэцяга ганца (арт. А. Францкевіч), які «быў і раб і цар // I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, // Як вечнасць, молад быў і стар; // Меў гуслі -- на грудзях віселі».
Метафару паэтычных радкоў цяжка, а часам немагчыма перавесці ў візуальны, пластычны рад. Тут можна толькі шукаць унутраную сугуч- насць купалаўскай і экраннай паэзіі. Аўтары фільма «На Куццю» ў мно- гім справіліся з такой складанай задачай. Асабліва ўдалымі былі ў фільме рамантычныя партрэты высакароднага князя (арт. Г. Маляўскі) і князёўны (арт. Г. Доля), вырашаныя ў карычняватай з адценнем гаме, якая нагад- вала фарбы старадаўніх фамільных партрэтаў. Як рэфрэн гучалі ў філь- ме словы Вядучага пра надзею на сілы народа, які прагне сонца, песні: «Я абышоў іх тройчы раз і бачыў, што яны ўсе жывы!» Надзея на шчас- лівую будучыню народа адчувалася ў словах Князя. У яго вусны была ўкладзена аўтарская, купалаўская надзея: «Гуслямі, лукам і святлом бу- дзіце, клічце і свяціце! I так спануйце іхнім сном, каб сон іх счэз і ўсталі жыцці!»
Дромотургія Я. Купалы
Беларускае кіно рабіла спробы ўвасобіць на экране і драматычныя творы Я. Купалы, яго п'есы «Раскіданае гняздо», «Паўлінка» і «Тутэйшыя».
Вобраз «малой Бацькаўшчыны», «малога свету» і «вялікага свету» дадзены ў «Раскіданым гняздзе» Купалы. Пазбаўлена хаты-«гнязда» сям'я Зяблікаў: малы Данілка з торбай і скрыпачкай збіраецца ў дарогу. Ста- рац-жабрак, што трапляе да іх, кажа пра сябе: «3 далёкага свету вала- куся», «3 свету ў свет плятуся». Малы Данілка пытаецца, ці вялікі гэты свет. Старац кажа: «Ой, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі не хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў». Гняздо сям'і разбура- на -- значыць, разбураецца свет і трагічным становіцца існаванне, пры якім сейбіт становіцца жабраком. У 1981 г. была зроблена кінаэкрані- зацыя драмы «Раскіданае гняздо» («Беларусьфільм», сцэн. Г. Бекарэвіч, Б. Луцэнка, рэж. Б. Луцэнка, апер. Ю. Ялхоў, камп. С. Картэс). Б. Луцэн- ка спачатку звярнуўся да гэтай п'есы ў тэатры, а потым у кіно. Ен імк- нуўся прачытаць яе ў кантэксце ранніх твораў Я. Купалы і асабліва яго паэмы «Сон на кургане», надаць ёй паэтыка-метафарычнае, трагедый- нае гучанне.
Аператар Ю. Ялхоў, каб увасобіць вобразы і паэтыку Купалы, вялі- кую ўвагу надаў колераваму вырашэнню ўсяго фільма і асобных яго эпі- зодаў. Была распрацавана колеравая партытура карціны, прадумана вобразнае вырашэнне кожнага персанажа. Змагару Сымону адпавядае насычаны чырвоны колер -- кінавар; летуценніцы Зосьцы -- блакітнае паветра, яго лёгкія рухі; старому гаспадару Лявону -- сепія, колер зямлі. Горкі лёс герояў «Раскіданага гнязда» міжволі можа выклікаць слёзы. Слёзы для Купалы -- не слабасць, а праява людскасці, чалавечнасць.
У фільме гучалі песні на вершы Я. Купалы ў выкананні ансамбля «Песняры».

Вячеслав

По-моему, эти фильмы малоизвестные. Первый тоже нехудожественный -телефильм, или хроникально-документальный.

*********

Жанр паэтычнай біяграфіі Купалы выразна ўваасобіўся ў кінафільме В. Дашука «А зязюля кукавала…»  (1972), незвычайнай для свайго часу экраннай паліфаніі…У аснове гэтага вобраза верш Я. Купалы «А зязюля кукавала..», у якім народнае павер»е, і асабістае перажыванне аўтара . Мелодыя «Купалінкі» ў выкананні ансамбля «Песняры» надае дзеянню лірычнае вымярэнне. Вобраз эпохі пералому XIX-- XX стст. ствараецца унікальнай архіўнай кінахронікай. Звычайна яна хутка мільгае на экране як кароткая замалёўка экзатычнага для кінахранікё- раў сялянскага жыцця. Рэжысёр творча працаваў з кінадакументам, на- даўшы яму сімвалічна вобразны сэнс. Ен выкарыстаў рапід (больш зама- руджаны, плаўны рух сялян на экране) і ўзбуйненне іх партрэтаў. У спа- лучэнні са словамі Купалы, яго інтэнсіўнымі, эмацыянальнымі вобразамі хроніка набыла новае вымярэнне. Мужыкі з торбамі, старыя, жанчыны, што павольна рухаліся на экране, сталі пластычным увасабленнем зна- камітых радкоў Купалы «А хто там ідзе?» «Агромністая грамада» стала сімвалічнай выявай беларусаў, якія хочуць «людзьмі звацца».


**********

У 1982 г. эксперыментальная студыя «Эфір» Беларускага тэлебачан- ня стварыла відэафільм «Гусляр» (сцэн. і рэж. Б. Бахціяраў) паводле паэ- мы Я. Купалы «Курган». Гэта перанясенне на экран аднайменнага му- зычнага спектакля ансамбля «Песняры». Рок-опера кампазітара I. Лу- чанка пачынаецца на тэлеэкране сімвалічнай карцінай: вузкі прамень сонца асвятляе старонкі кнігі з выявамі кургана і магутнага дуба. У фі- нале дзеяння вялізны сонечны шар паступова схіляецца за гарызонт, цемрай пакрываецца зялёная даліна, ледзьве чарнее сілуэт кургана. Як і ў фільме В. Раеўскага, тут была распрацавана колеравая партытура: сяляне былі ў асноўным зняты ў светла-блакітных танах, а жорсткі князь і яго слугі -- у змрочных, чырвона-чорных. Аўтары імкнуліся ігрою коле-
ру, цесна знітаванай з рытмікай радкоў паэта, эмацыянальнай музычнай драматургіяй спектакля перадаць на экране казачна таямнічы свет купа- лаўскіх вобразаў.
Арыгінальным з'явілася пластычнае вырашэнне: акрамя маляваных заставак у пачатку і фінале -- ніякіх спецыяльных дэкарацый ці сцэнічна- га рэквізіту. Толькі інструменты аркестра, мікрафоны, асвятляльная сту- дыйная апаратура. Але цуда відэатэхнікі -- гульня святла, мантаж буй- ных планаў дазволілі пераасэнсаваць усё гэта ў кантэксце музычнай казкі-легенды. Адкрытая ўмоўнасць дзеяння не перашкаджала ўспры- маць артыстаў славутага ансамбля «Песняры» як герояў купалаўскай паэмы. Аўтары здолелі асацыятыўна паказаць і пышнае застолле ў бе- лакаменных княжацкіх харомах, і чароўны свет прыроды, і курган, і змрочны замак князя, што грозна глядзіць навокал. Гусляр (У. Мулявін) стаў экранным увасабленнем вобраза беларускага песняра. Такім ле- гендарным песняром стаў і ва ўяўленні народа У. Мулявін пасля яго ўходу з жыцця. Князь (А. Кашапараў), Пярун (А. Дзямешка) дзейнічалі ва ўмоўнай сцэнічнай прасторы як у рэальным асяроддзі. Мікрафоны, ды- намікі, знятыя ў асаблівых ракурсах, у светлавой рытміцы на экране ўспры- маліся як вежы замка, станавіліся мурамі крэпасці. Нават сплеценыя рукі, пальцы артыстаў на буйных планах стваралі пластычныя вобразы брамы, цьмяных калідораў, бясконцай анфілады пакояў. Умоўнымі былі і касцюмы, і грым артыстаў. У. Мулявін сыграў не ўзрост Гусляра (у яго не было сівой барады), а нязломнасць яго духу, рашучасць і смеласць, з якімі ён гнеўна кідае гіраўду ў вочы разбэшчанаму князю. У руках яго была гітара, а не старадаўнія гуслі-самагуды. Між тым на экране быў мужны герой, апеты паэтам. Відэатэхніка дапамагла яму набыць рысы эпічнай манументальнасці. Вобраз песняра ўзнікаў як бы з паветра, імкліва набліжаўся да гледача, лунаў у прасторы. Пульсацыя музыкі злі- валася з колеравай мадуляцыяй і рытмам руху камеры. «Гусляр» стаў першай удалай спробай музычна-пластычнага прачытання экранам ку- палаўскай паэзіі. Быў знойдзены адкрыта ўмоўны, спецыфічна тэлевізій- ны стыль дзякуючы арыгінальнаму выкарыстанню відэатэхнікі.

padbiarez

У мяне недзе ёсьць слайд гэтай пастаноўкі

Вячеслав

У мяне недзе ёсьць слайд гэтай пастаноўкі
прэзэнтуйце, калі ласка, спадар Дзьмітрый :)

padbiarez

Як? Гэта -- слайд. Яго сканаваць трэба адмысловай прыладай, якой пад бокам няма. Дый сам слайд трэба шукаць :mad:

Вячеслав

В фильме использованы музыкальные фрагменты из произведений ансамбля "Песняры"

х\ф "Ботанический сад" (1997) Беларусьфильм

http://www.ex.ua/2123094

Режиссер: Владимир Гостюхин

В ролях: Игорь Волков, Татьяна Деллос, Виталий Ходин, Людмила Потапова, Владимир Заманский, Геннадий Матыцкий, Юлия Мажуго, Т. Фисенко

Описание:
После знакомства с молодой воспитательницей детского дома Александрой Алексей Варламов, известный в прошлом актер, начинает понимать, что вся его предыдущая успешная жизнь была лишена чего-то главного, настоящего. Он бросает прежнюю свою прежнюю пассию, красавицу Роксану, и предлагает руку и сердце Саше. Возникшее между Алексеем и Сашей чувство замешивается на ответственности и любви к детдомовским детям. Любовь взрослых становится примером для первого, трепетного и ломкого чувства воспитанников Наташи и Глеба...

Доп. информация:
Внимание! Из-за сбоя программы при захвате в середине фильма отсутствует фрагмент длительностью ок. 1 мин.

Производство: Министерство культуры и печати РБ/БЕЛАРУСЬФИЛЬМ
Сценаристы: Валерий Демин, Людмила Демина
Оператор: Александр Абадовский
Композитор: Олег Елисеенков


elzashaim

Современники, снимая фильмы, связанные с Беларусью, также используют наследие Песняров.

Зная о моей любви к Беларуси, человек посоветовал посмотреть фильм "Вот это любовь!", заранее предупреждая о том, что фильм не шедевр, но с душой. Посмотрела, мне понравился. Да, не шедеврально, но фильм отличается искренностью, юмором. Особенно учитывая то, что сейчас снимают. Такая молодёжная мелодраматическая комедия. И дарагая мая Беларусь в кадре. Мне её, конечно, мало было, но с радостью находила знакомые места в Минске и не только в Минске.

В фильме фоном звучат "Беловежская пуща" и "Касіў Ясь канюшыну".

Не думаю, что это стоит добавлять в раздел фильмов, просто для информации.  :)

Вячеслав

Когда Владимир Орлов сделал сенсационное заявление о хранившихся у него неизвестных песнях Владимира, в существование этих записей поверили не все…
Владимир Орлов: 'Я никогда не скрывал, что владею таким богатством. Я ждал, когда мне начнут обрывать телефон. Увы... В большинстве своем белорусы -- очень нелюбопытный народ. В 1987 году к моему фильму «Комедиант» Владимир Мулявин с Димой Евтуховичем написали несколько песен, в том числе на стихи Янки Купалы. Еще раньше Боря Луценко снял картину «Раскiданае гняздо», музыку к которой создал Сергей Кортес, а зонги спел Мулявин. Некоторые из них зарезала цензура. Через много лет Боря попытался вернуть эти песни со сцены в своем спектакле, но и тогда никто не заинтересовался фонограммой...'
И все же Владимир Александрович уже успел снять обещанный фильм с неизвестными песнями Владимира Мулявина. На первый показ режиссер пригласит публику в театр «Знiч» 6 января.
16.11.2017  группа "Песняры" времени своего https://www.facebook.com/minstreldayn/


Ameli

Да... Сергей Кортес, царствие ему небеснное, не склонен был к песне! Увы.

Вверх